Вы тут

З якімі пытаннямі людзі звяртаюцца да ўчастковых


Карэспандэнт «Звязды» пабывала на прыёме грамадзян на адным з участкаў Маскоўскага РУУС г. Мінска.


Нагадаем: кожны тыдзень па серадах з 17.00 да 20.00 участковыя інспектары міліцыі па ўсёй краіне праводзяць прыём грамадзян у сваіх працоўных кабінетах —- грамадскіх пунктах аховы правапарадку.

На днях у грамадскім пункце аховы правапарадку № 302 па вуліцы Волаха на пытанні жыхароў участка адказваў супрацоўнік Маскоўскага РУУС сталіцы Даніла Місун.

Пасля шасці вечара да ўчастковага зазірнулі адразу двое: сямейная пара слёзна прасіла міліцыянера паўплываць на суседа, які рэгулярна курыць каля пад’езда.

«Цыгарэтны дым ляціць прама ў адчыненае акно нашай кватэры, размешчанай на першым паверсе, —- скардзіліся мінчане. —- А дома ж маленькія дзеці! Катэгарычна супраць, каб яны дыхалі гэтай гадасцю!»

Галава сям’і ўжо некалькі разоў прасіў мужчыну адыходзіць далей ад пад’езда, аднак просьбаў той не чуе.

Даніла Місун выслухаў сужэнцаў і паабяцаў: паразмаўляе з суседам пра шкодныя звычкі, хоць закон не забараняе яму курыць каля пад’езда. «Зраблю ўсё, каб вы знайшлі кампраміс і ўсім стала камфортна», —- падкрэсліў афіцэр.

Прыйшла на прыём і пенсіянерка. Жанчына расказала, што ў кватэры па суседстве рэгулярна адбываюцца скандалы, нярэдка чутны плач дзяцей.

«Там жыве сям’я: муж, жонка і трое дзяцей, —- патлумачыла гараджанка. —- На ўсе прапановы дапамагчы гаспадыня заўсёды адказвае адмовай, сцвярджаючы, што ўсё ў парадку. Але мне падаецца, што сусед б’е жонку. Так не павінна быць!»

Супрацоўнік міліцыі запісаў інфармацыю і паабяцаў разам з інспектарам па справах непаўналетніх наведаць сям’ю ў выхадны дзень.

У міліцыі нагадваюць: участковыя інспектары па серадах вядуць прыём грамадзян ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку з 17.00 да 20.00. Усе жадаючыя могуць звярнуцца да праваахоўнікаў і задаць пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прадастаўленна прэс-службай Маскоўскага РУУС г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.