Вы тут

Надвор'е. Другі тыдзень студзеня абяцае чарговую адлігу


Дзве ночы, 7 і 8 студзеня, у нашай краіне сталі самымі халоднымі з пачатку зімовага сезона, хоць тэмпературны рэжым у разрэзе краіны быў вельмі кантрасны. Так, напрыклад, у ноч на 7 студзеня тэмпература паветра па краіне вагалася ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 23 градусаў па паўночным усходзе краіны. Не менш кантраснай па тэмпературным рэжыме была і ноч 8 студзеня: ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 21 градуса па ўсходзе Беларусі. І ў гэты працоўны тыдзень нас чакае снег (мокры снег і дождж), галалёдзіца, туман і да 7 цяпла.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у пачатку гэтага тыдня моцныя маразы адступяць, але тэмпературны фон па краіне будзе па-ранейшаму кантрасны: па ўсходняй палове краіны яшчэ будуць пераважаць адмоўныя тэмпературы паветра, а па паўднёвым захадзе чакаецца адліга.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, па ўсходняй палове слабая мяцеліца. Уначы тэмпература паветра складзе ад плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень будзе 0 — мінус 7 градусаў, а па ўсходзе месцамі да 9 марозу. У паўднёва-заходніх раёнах тэмпература паветра будзе ў межах 1—4 цяпла.

У чацвер месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 3 да 10 градусаў марозу. Удзень чакаецца 0 — мінус 7 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах ноччу будзе мінус 2 — плюс 2 градусы, а днём — 1—6 цяпла.

У пятніцу ўначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 7 градусаў, а днём слупок тэрмометра пакажа мінус 4 — плюс 3 градусы. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы тэмпература паветра складзе плюс 1—3 градусы, а днём — 4—6 градусаў цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя тэмпературны фон у Беларусі павысіцца і будзе вагацца ад слабаадмоўных да слабададатных значэнняў.

У суботу часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе мінус 4 — плюс 3 градусы, а ўдзень ад 3 марозу да 4 цяпла. Па паўднёвым захадзе ўначы тэмпература паветра будзе ў межах плюс 4—5 градусаў, а днём — 5—7 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.