XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу ў сталіцы Беларусі 22 сакавіка 2023 года.
Пра тое, якім будзе ўдзел пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з іншых краін у традыцыйным свяце кнігі, ішла размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі з удзелам намесніка міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і Часовага Паверанага Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назарава.
Мяркуецца, што Узбекістан прыме ўдзел у выстаўцы ў якасці Краіны — Цэнтральнага эскпанента. Адпаведна і стэнд кніжны будзе болей прадстаўнічым, і большым атрымаецца склад нацыянальнай дэлегацыі з Узбекістана.
— Мы былі б рады падтрымсаць Узбекістан, — заўважыў на сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — у правядзенні па праграме выстаўкі і Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі. Гатовы ўсямерна спрыяць рэалізацыі такой ініцыятывы.
— У беларускага і ўзбекскага бакоў шмат агульнага, шмат судакранання, — адзначыў Ігар Бузоўскі. — Гэта і коласаўская тэмы. Я быў ва Узбекістане зусім нядаўна і бачыў, з якой пашанотай згадваюць там імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Ведаю, што ў Ташкенце у снежні пабывалі беларускія пісьменнікі — дэлегацыя СПБ складала пяць чалавека. Спадзяюся, што прывезены новыя ініцыятывы, кантакты.
Удзел у сустрэчы прыняла і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна, у прыватнасці, расказала пра выданне анталогій твораў сучаснай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пра агтоўнасць арганізатараў гэтага праекта прэзентаваць ужо выдадзеныя на кніжным форуме ў Мінску.
Сяргей ШЫЧКО
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.