Толькі што ў Беларусь патрапіў 12-ы нумар марыйскага грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Ончыко» («Уперад»), які выдаецца ў Йшкар-Але накладам 1300 асобнікаў.
На працягу некалькіх гадоў выданне штогод прадстаўляе па тры-чатыры публікацыі твораў паэтаў і празаікаў Беларусі ў перакладзе на марыйскую мову. Вось і летась, у першым, шостым і дванаццатым нумарах «Ончыко», знайшлося месца беларускім старонкам. Надрукаваны чатыры вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў перакладах Генадзя Ояра. Два апавяданні Валерыя Казакова пераклаў Б. Шамыеў. Змешчаны ў «Ончыко» артыкул Алеся Карлюкевіча, прысвечаны санкт-пецярбургскаму настаўніку Янкі Купалы — Льву Клейнбарту. А ў дванаццатым нумары — сумесны артыкул А. Карлюкевіча і марыйскага празаіка, драматурга, перакладчыка Юрыя Салаўёва «Марыйскія паэты — у баях за Беларусь», у якім расказваецца пра марыйскіх творцаў Мансура Гаязава, Барыса Данілава, Макса Майна.
— Мы лічым, што трэба як мага шырэй прадстаўляць белаорускую літаратуру нашым марыйскім чытачам, — перакананы перакладчык Юрый Салаўёў. — Нам вельмі хацелася б, каб увага да творчасці беларускіх песняроў была сістэмнай. Спадзяюся, што на гэты заклік адгукнецца марыйская літаратураня моладзь.
Мікола БЕРЛЕЖ
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.