Вы тут

Анатоль Сільчанка: Імкнёмся пачуць кожнага жыхара


Важную ролю ў развіцці рэгіёнаў іграюць ініцыятыўныя і актыўныя людзі на месцах: старэйшыны, грамадзяне, якія актыўна працуюць з насельніцтвам, дапамагаюць у вырашэніі праблем і клапоцяцца аб сваёй малой радзіме. «Звязда» сустрэлася са старшынёй Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Анатолем Сільчанкам, каб даведацца, як праводзіцца работа на месцах.


— Анатоль Міхайлавіч, распавядзіце, якія метады дэпутаты Аршанскага раёна практыкуюць у рабоце з грамадзянамі, акрамя традыцыйных прыёмаў і прамых ліній?

— Мы ўвесь час імкнёмся ўдасканаліць нашу работу: шукаем новыя формы. Удзельнічаем у канферэнцыях, круглых сталах, узаемадзейнічаем з насельніцтвам у сацыяльных сетках і стараемся аператыўна вырашыць актуальныя пытанні. Таксама прымаем удзел у Днях работы з насельніцтвам, галоўнай мэтай якіх з'яўляюцца прамыя зносіны з насельніцтвам: знаёмімся з праблемай і шукаем шлях для яе вырашэння.

— З якімі пытаннямі звяртаюцца аршанцы падчас асабістых прыёмаў?

— Гэта ЖКГ, водаканал, юрыдычныя пытанні. Падчас асабістага прыёму мы адразу даём параду, куды трэба звярнуцца, калі справа патрабуе разгляду ў пэўнай інстанцыі: гэта і праваахоўныя органы, і суд, і натарыус. Нягледзячы на тое, што ў нас вызначаны спецыяльны дзень для прыёму, сустракаемся з насельніцтвам заўсёды, калі ёсць час. Некаторыя пакідаюць нам свае тэлефоны, і мы перазвоньваем, калі разбяромся з праблемай. Канешне, ёсць пытанні, якія можна вырашыць толькі ў судовым парадку, часцей за ўсё гэта звязана з зямельнымі спрэчкамі. Літаральна на мінулым тыдні да мяне звярнулася жанчына, якая набыла дом, але афіцыйна яго не аформіла — заплаціла грошы, але дакументаў не мае. Хочаш дапамагчы чалавеку, але ў дадзеным выпадку гэта можна вырашыць толькі праз суд.

Калі гаварыць пра колькасць зваротаў, нельга сказаць адназначна, што іх стала менш. Але гэта не самамэта. Наадварот, калі людзі ідуць да ўлады, значыць, яны ёй давяраюць. Перыядычна я выязджаю ў нашы сельсаветы, некаторыя з пытанняў мы ўжо вырашылі, частка — на кантролі.

— Наколькі вяскоўцы актыўныя ў грамадскім жыцці?

— Аршанскі раён адрозніваецца вялікай колькасцю сельскіх населеных пунктаў, таму дапамога іх жыхарам — на асаблівым кантролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Гэта зона адказнасці Саветаў дэпутатаў. Добрая падмога ў рабоце з насельніцтвам — старасты. Яны кантралююць добраўпарадкаванне населеных пунктаў і дваравых тэрыторый, сочаць за работай аўтакрам, нарыхтоўкай дроў, станам вулічнага асвятлення, вырашаюць пытанні пажарнай бяспекі, закупак малака, забеспячэння насельніцтва пітной вадой.

Асабліва хацеў бы вылучыць старасту з Крапівенскага сельсавета Тамару Жудро, якая заўсёды актыўна і з энтузіазмам выконвае свае абавязкі. Сярод стараст Усценскага сельсавета найбольш добрасумленны Міхаіл Багдановіч. Гэта людзі, якія карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у землякоў.

— Наколькі шмат ініцыятыўных грамадзян сярод гарадскога насельніцтва Оршы?

— Мне здаецца, у кожным населеным пункце такія людзі ёсць. Частка з іх гатова падтрымаць уласную ініцыятыву фінансава, некаторыя проста прапануюць ідэі. Але кожная ініцыятыва павінна быць разумнай і ў першую чаргу накіроўвацца на дабрабыт рэгіёна і краіны. Калі мы займаемся добраўпарадкаваннем, абавязкова раімся з мясцовымі жыхарамі: што б яны хацелі ўбачыць. Таксама існуе практыка самаабкладання, падчас якой людзі збіраюць грошы і пасля вырашаюць, на што іх выдаткаваць: гэта могуць быць і стэнды, і гульнявая пляцоўка, і догляд помнікаў.

Да нас звяртаўся аршанец, які жыве на вуліцы Асіпенкі: ён турбаваўся станам дарогі. Мы выехалі на месца, азнаёміліся з праблемай і зрабілі новую дарогу. Пасля грамадзянін прыходзіў да мяне і перадаваў падзяку ад усёй вуліцы. Таксама атрымалі просьбу ад жыхароў Бабініч, якія прасілі правесці святло на вуліцы: калі аграгарадок будаваўся, на пэўным адрэзку яно было парушана. На сёння асвятленне на вуліцы адноўлена.

Звычайна мы выязджаем камісіяй, каб адначасова ўсе супрацоўнікі камунальных службаў азнаёміліся з праблемай і вырашылі яе як мага хутчэй. Імкнёмся пачуць кожнага жыхара.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Сяргея СЛЯПЦОВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.