Вы тут

«Нашы дзеці». Члены Савета Рэспублікі падарылі дзецям свята


У святочныя навагоднія і калядныя дні члены Савета Рэспублікі змянілі кабінеты і нарады на ранішнікі і сустрэчы з дзецьмі. Сенатары прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Па традыцыі — з падарункамі і шчырымі сустрэчамі. 


Фота: БелТА.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ДУА «Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна Мінска, сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Ленінскага раёна Мінска. Не абышлося без навагодніх падарункаў і для самой Наталлі Качанавай, 12-гадовы Кірыл з Лепеля падчас сустрэчы з членам Савета Рэспублікі Юрыем Дзеркачом перадаў ёй зроблены сваімі рукамі гліняны герб. Наталля Іванаўна расчуленая сюрпрызам юнага лепяльчаніна, перадала яму паштоўку з віншаваннямі, сувеніры і салодкія сюрпрызы.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Заводскага раёна г. Мінска». Сенатар выказаў словы падзякі педагогам за іх высакародную працу па падтрымцы дзяцей з неўладкаваных сем'яў і перадаў сертыфікат для набыцця мэблі ў спальныя пакоі.

Таццяна Рунец, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах у рамках акцыі «Нашы дзеці» павіншавала вучняў спецыяльнай школы № 13 горада Мінска для дзяцей з парушэннем слыху і азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, а таксама ўмовамі навучання і пражывання дзяцей.

Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці прыняў удзел у губернатарскай ёлцы ў Гродне, якая таксама праводзілася ў рамках акцыі «Нашы дзеці». На свята сабраліся каля 800 хлопчыкаў і дзяўчынак з Гродзенскай вобласці — выдатнікі вучобы, пераможцы творчых конкурсаў, інтэлектуальных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і дзеці са шматдзетных сем'яў.

Сям'ю Баярскіх, дзе выхоўваюцца чацвёра дзяцей, са святамі павіншаваў старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Шматдзетная маці, ураджэнка Казахстана, працуе ў сферы аховы здароўя. Сяргей Сівец выслухаў пытанні, з якімі сутыкнуліся члены сям'і пры атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і ўзяў іх вырашэнне на асабісты кантроль.

Члены Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел у навагодніх дабрачынных акцыях «Будзь побач», «Нашы дзеці», «Дабро вылечыць душу», «Цуды на Каляды» Маладыя парламентарыі наведалі сацыяльна-педагагічныя цэнтры, спецыялізаваныя дамы дзіцяці, спецыяльныя школы-інтэрнаты, педыятрычныя аддзяленні бальніц, установы аховы здароўя і адукацыі.

Сенатары віншавалі не толькі беларускіх дзяцей. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў прыняў удзел у акцыі фонду Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску. Дзеці з ДНР і ЛНР паспелі не толькі азнаёміцца з культурнай спадчынай і спартыўнай інфраструктурай беларускай сталіцы, але і прайсці шэраг аздараўленчых і рэабілітацыйных працэдур.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».