Вы тут

Наш рубель зноў умацаваўся


Беларускаму рублю ўдалося завяршыць таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак умацаваннем да долара, еўра і юаня. Але расійскі рубель вырас да максімуму за 15 дзён.


Такім чынам, курс долара знізіўся яшчэ на 0,0243 BYN да 2,6858 BYN/USD. За два дні амерыканскі «бакс» патаннеў на 0,0456 BYN, а да гэтага было тры дні росту на агульную суму 0,0226 BYN. З пачатку месяца беларускі рубель падаражэў да долара на 0,0506 BYN.

Курс еўра на біржы знізіўся ўсяго на 0,0095 BYN да 2,9000 BYN/EUR і пакінуў максімум за 18 дзён, на які ўзлез учора.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0239 BYN да 3,8589 BYN100 RUB і дасягнуў максімальнага ўзроўню за апошнія 15 дзён. З пачатку года сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,0754 BYN.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?