Вы тут

Крымінальна-выканаўчы кодэкс перакладзены на беларускую мову


Крымінальна-выканаўчы кодэкс перакладзены на беларускую мову, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.


Пераклад кодэкса на беларускую мову адобраны экспертным саветам, які складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністэрстваў юстыцыі і культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, ВНУ краіны і іншых арганізацый.

Задачамі Крымінальна-выканаўчага кодэкса з’яўляюцца рэгуляванне выканання і адбыцця асуджанымі пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, вызначэнне сродкаў дасягнення мэтаў крымінальнай адказнасці і сацыяльнай адаптацыі асуджаных у працэсе яе рэалізацыі, абарона правоў і законных інтарэсаў асуджаных.

Усяго з пачатку працы экспертнага савета на беларускую мову перакладзены 16 заканадаўчых актаў: Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Лясны кодэксы, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах, Кодэкс гандлёвага мараплаўства, Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?