Вы тут

Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ аб'яўляе краязнаўчы конкурс


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей аб’яўляюць краязнаўчы конкурс «Берасцейскія пісьменнікі — летапісцы роднага краю». Ён праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары, услаўлення малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства, папулярызацыі творчасці пісьменнікаў вобласці, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.


Фота: pixabay.com

Да ўдзелу прымаюцца крытычныя работы на беларускай або рускай мовах, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае. Аб’ём твораў — 10–12 тысяч знакаў. 

Удзельнічаць могуць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары ў трох узроставых групах: навучэнцы 10–11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; студэнты ВНУ; дарослыя. 

Работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд з 1 лютага да 31 сакавіка Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com (з пазнакай: на конкурс «Пісьменнікі — летапісцы»). У заяўцы канкурсанты паведамляюць прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон. 

Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў (лаўрэатаў) адбудзецца 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. 

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.