Вы тут

Надвор'е. Зімовая адліга, калі гэта да плюс 10 градусаў


Ну і што, што на дварэ разгар зімы, а ў нас сярэднясутачная тэмпература паветра на 1—7 градусаў перавышае кліматычную норму. Акрамя таго, ападкі ідуць у асноўным у выглядзе мокрага снегу і дажджу. А на працягу тыдня нас чакае туман, галалёдзіца і ўпэўнены плюс, у сераду — да 9 цяпла. Праўда, снежнае покрыва растае пакуль вельмі неахвотна, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Найбольш цёплы дзень у тыдзень чакаецца менавіта ў сераду. Пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах будзе назірацца слабы туман і галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў, а ўдзень ад плюс 1 да 7 цяпла. Па поўдні краіны слупок тэрмометра ўзнімецца да плюс 9 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, а днём ад 0 да плюс 7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 3 — плюс 3 градусаў. Удзень чакаецца мінус 2 — плюс 4 градусы. Па паўднёвым усходзе краіны ноччу будзе 4—5 градусаў вышэй за нуль, а днём 5—8 цяпла.

Мокры снег з дажджом чакаецца ў суботу. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, а днём па паўднёвым усходзе — 6 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?