Вы тут

Як 85-гадовы юбілей адзначылі ў Мінскай Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем з дня ўтварэння гэтых рэгіёнаў, паведаміла прэс-служба беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў адметныя рысы кожнага рэгіёна і нагадаў пра дасягненні іх жыхароў. Беларускі лідар пажадаў адрасатам віншавання моцнага здароўя, міру і дабрабыту.


Фота: БелТА.

Нібы ніткі найпрыгажэйшага ўзору

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын у сваім віншаванні жыхарам вобласці адзначыў, што, падводзячы вынік 85-гадовага перыяду, можна з упэўненасцю канстатаваць: усім ёсць чым ганарыцца.

«Гісторыя вобласці багатая на розныя падзеі, у аснове якіх — лёсы людзей. Мы заўсёды памятаем пра працоўныя подзвігі першых шахцёраў і будаўнікоў, якія стваралі сучасны Салігорск. Захапляемся талентам канструктараў, чыя адважная думка ўвасобілася ў найбуйнейшых у свеце самазвалах. З павагай ставімся да сялян, якія ў далёкія даваенныя гады закладвалі слаўныя традыцыі тэхналагічнага аграпрамысловага комплексу. Дзякуем настаўнікам, медыкам, работнікам культуры, сацыяльнай абароны, спартсменам і шматлікім іншым прафесіяналам сваёй справы, чыя штодзённая праца, як ніткі слуцкага пояса, уплеценая ў агульны вынік, які дасягнуты вобласцю!» — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка рэгіёна».

Аляксандр Турчын нагадаў пра гераізм землякоў, ахвяры ваеннага ліхалецця, працоўны подзвіг пасляваеннага пакалення.

«Мінская вобласць сёння — гэта ўпэўнены лідар! — заявіў ён. — Мы ўмеем працаваць і, галоўнае, зарабляць! Мы будуем жыллё, узводзім дзіцячыя сады, школы, паліклінікі, запускаем новыя вытворчасці, укладаем сродкі ў спартыўныя і культурныя аб'екты. Змяняем да лепшага буйныя гарады і малыя раённыя цэнтры, пасёлкі, рэканструіруем і пашыраем транспартныя артэрыі вобласці і краіны».

Усё гэта падпарадкавана адной мэце — зрабіць жыццё чалавека камфортным і бяспечным, напоўніць дамы шчаслівым дзіцячым смехам, а сямейны стол — шчодрым пачастункам, падсумаваў губернатар. Ён пажадаў усім міру, шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя, энергіі і жыццёвых сіл.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА


Без 15 век!

Віцебшчына святкуе 85-гадовы юбілей. 15 студзеня 1938 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была прынята пастанова аб стварэнні Віцебскай вобласці. Пад святочным знакам у паўночным рэгіёне на працягу года пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею.

«У паўночным рэгіёне ўвасоблены асноўныя рысы беларускага народа: гасціннасць, шчодрасць, міралюбнасць, тут адчуваецца жыватворная сіла нацыянальна-вызваленчага руху. Жыхары Віцебскай вобласці заўсёды былі годнымі працаўнікамі і абаронцамі Айчыны, славілі свой край мірнымі і ратнымі справамі. Больш за 300 Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, Герояў Беларусі, Герояў Расійскай Федэрацыі і поўных кавалераў ордэнаў Славы і Працоўнай Славы ўзрасціла Віцебская зямля. У Віцебшчыны велізарны патэнцыял і шырокія перспектывы, рэгіён напоўнены ствараннем і творчым пошукам, адкрывае вялікія магчымасці для развіцця і росту. Нараджаюцца новыя планы і знаходзяць увасабленне самыя смелыя ідэі — і ўсё гэта дзякуючы людзям, якія працуюць тут, іх таленту і працавітасці. Упэўнены, што і далей жыхары Віцебскай вобласці будуць уносіць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі, спрыяць яе далейшаму ўмацаванню. Няхай добрая слава і традыцыі рэгіёна прымнажаюцца новымі справамі і здзяйсненнямі», — павіншаваў жыхароў паўночнага рэгіёна старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Добрай традыцыяй напярэдадні знакавых падзей стала адкрыццё новых сацыяльна значных аб'ектаў. Старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да 85-годдзя вобласці, дало адкрыццё новага корпуса ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына» Лепельскага раёна.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў напярэдадні юбілею расказаў, што святочныя мерапрыемствы ў паўночным рэгіёне пройдуць на працягу года. Цэнтральнай падзеяй юбілейнага года стане ўшанаванне ўладальнікаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Разам з перадавікамі героямі ўрачыстасці стануць і ветэраны, якія заклалі аснову сучаснага развіцця Віцебшчыны», — падкрэсліў Вячаслаў Віктаравіч.

Цыкл мерапрыемстваў будзе звязаны з імем славутага ўраджэнца Віцебшчыны Пятра Міронавіча Машэрава і прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. Іх правядзеннем зоймуцца некалькі арганізацый, а ініцыятарам і галоўным арганізатарам выступіць Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, які носіць яго імя.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА


Пункты росту і каштоўныя рэзервы

Гомельская вобласць — найбуйнейшая па тэрыторыі вобласць Беларусі. Жыхары рэгіёна — гэта 15 працэнтаў насельніцтва нашай краіны. Сёння на Гомельшчыне пражывае звыш 1 мільёна 350 тысяч чалавек. Гомельская вобласць — гэта высокаразвіты індустрыяльны рэгіён. Вобласць валодае значным экспартным патэнцыялам. Больш за палову прадукцыі, што вырабляецца ў рэгіёне, пастаўляецца на экспарт. За эканамічнымі паказчыкамі, як вядома, — якасць жыцця людзей, развіццё горада і вёскі, работа сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры.

«Гэты юбілей увасабляе ўрачыстасць здзяйсненняў і добрых спраў на карысць роднай зямлі, дазваляе ў поўнай меры адчуць гонар за вынікі працы многіх пакаленняў людзей», — адзначыў у сваім віншаванні жыхароў Гомельскай вобласці з 85-годдзем з дня ўтварэння рэгіёна старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

У летапісе Гомельскай вобласці шмат унікальных старонак, нагадаў кіраўнік рэгіна. Іван Крупко зрабіў акцэнт на тым, што за восем з паловай дзесяцігоддзяў жыхары Гомельшчыны ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне патэнцыялу рэгіёна і ўсёй краіны.

«Сёння Гомельшчына — край высокаразвітой прамысловасці, унікальнай прыроды, працавітых і таленавітых людзей», — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Наталля КАПРЫЛЕНКА


Прырода, традыцыі, дасягненні

Магілёўская вобласць у 85-гадовы юбілей — гэта 21 раён, мільён жыхароў, болей чым 1600 прадпрыемстваў. Асаблівым гонарам Прыдняпроўскага краю заўжды былі людзі. 114 ураджэнцаў Магілёўскай вобласці сталі Героямі Савецкага Саюза, 23 — поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Генерал Іосіф Гусакоўскі, гвардыі палкоўнік Сцяпан Шутаў, генерал-маёр Іван Якубоўскі двойчы ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

За працоўныя дасягненні больш за 100 ураджэнцаў вобласці сталі Героямі Сацыялістычнай Працы. Ураджэнец Бялыніцкага раёна Васіль Старавойтаў атрымаў гэта ганаровае званне двойчы. Старшыня легендарнага калгаса «Світанак» Кіраўскага раёна Кірыл Арлоўскі за свае баявыя і працоўныя подзвігі адзначаны зоркамі Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы.

«Магілёўшчына — наша родная зямля, дзе мірна жывуць і працуюць прадстаўнікі розных узростаў і прафесій, рэлігій і поглядаў, — адзначыў у сваім віншаванні старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. — У яе ўклалі шмат намаганняў нашы паважаныя ветэраны, прадстаўнікі старэйшага пакалення. Сённяшняя наша задача — не толькі захаваць, але і прымножыць патэнцыял, створаны папярэднімі пакаленнямі, і, безумоўна, зберагчы для нашых дзяцей і ўнукаў. Мы па праве ганарымся багатай гісторыяй нашага рэгіёна, дзіўнай прыродай, традыцыямі, магутнай прамысловасцю, навукова-тэхнічнай базай, развітой сельскай гаспадаркай».

Адсачыць працэс гістарычнага развіцця вобласці і пазнаёміцца з яе мінулым і сучасным можна будзе падчас выставы «Гістарычны летапіс. 85-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці прысвячаецца...», якая пройдзе ў Палацы культуры вобласці з 17 да 20 студзеня.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».