Вы тут

Паліклінікі далучыліся да акцыі «Ад усёй душы»


У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» супрацоўнікі 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна Мінска і 31-й гарадской паліклінікі наведалі адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, якія жывуць на тэрыторыі іх абслугоўвання.


Медыцынская сястра агульнай практыкі Таццяна Рогач (у цэнтры) і старшая медыцынская сястра аддзялення агульнай практыкі Алена Цвілевіч (справа) віншуюць Ангеліну Яўгенаўну Аляксандраву.

Медработнікі 2-й паліклінікі наведалі 83-гадовую Ангеліну Аляксандраву, павіншаваўшы жанчыну з навагоднімі і каляднымі святамі. Да медыкаў у паліклініку Ангеліна Яўгенаўна часцей прыходзіць сама, але ў святы была рада бачыць іх у сябе дома, прычым не па прычыне недамагання, а з радаснай нагоды.

— Для людзей старэйшага пакалення вельмі важна адчуваць клопат і ўвагу. Мы, медыцынскія работнікі, як ніхто іншы, разумеем, наколькі каштоўным можа быць для любога чалавека, а асабліва ў сталым узросце, разуменне, што ты не адзін, — кажа старшая медыцынская сястра аддзялення агульнай практыкі 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна Мінска Алена Цвілевіч.

Медыкі пажадалі Ангеліне Яўгенаўне моцнага здароўя, міру і дабрабыту, а таксама ўручылі падарункі.

А супрацоўнікі 31-й паліклінікі сярод іншых пабывалі ў сям'і 19-гадовага Сяргея Строкава. Ён інвалід з дзяцінства, і штодзень шмат гадоў яго даглядае мама — Наталля Міхайлаўна. Працуе ў сям'і толькі тата хлопца, Аляксандр Міхайлавіч. Гасцям у гэтай сям'і таксама заўсёды рады.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.