Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» зноў жывуць біятлонам. З 19 па 22 студзеня тут пройдуць IV і V этапы міжнародных спаборніцтваў па біятлоне «PARI Кубак Садружнасці».
Пасля першых трох этапаў спаборніцтваў «PARI Кубак Садружнасці» сярод мужчын у агульным заліку на першым месцы беларус Антон Смольскі, у жанчын — расіянка Наталля Гербулава. Беларуска Дзінара Алімбекава — на другой пазіцыі.
Да ўдзелу ў чацвёртым і пятым этапах Кубка Садружнасці заяўлена больш за 60 лепшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і іншых прэстыжных міжнародных спаборніцтваў.
IV этап складаецца з наступных стартаў:
У нядзелю, у 12.15 паміж мас-стартам адбудзецца Гонка чэмпіёнаў. На старт выйдуць зоркі біятлону, якія ўжо завяршылі кар’еру: чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы розных гадоў. Каманды ў Гонцы чэмпіёнаў будуць складацца з пар, якія вызначацца жараб’ёўкай. Фармат гонкі — адзіночная змешаная эстафета (з кругам 400 м і васьмю агнявымі рубяжамі). Беларусь прадставяць Сяргей Новікаў, Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Вадзім Сашурын, Пётр Івашка, Алена Зубрылава, Вольга Назарава, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова. Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Гонкі чэмпіёнаў адбудзецца аўтограф-сесія для балельшчыкаў.
Біятлоннае свята ў «Раўбічах» працягнецца і на наступным тыдні. V этап Кубка Садружнасці запланаваны на 26-29 студзеня.
Праграма наступная:
Арганізатары абяцаюць, што ўсе дні спаборніцтваў для аматараў будзе працаваць зона гасцінасці з фуд-кортам і продажам сувеніраў, розыграшам памятных падарункаў ад Беларускай федэрацыі біятлона. Каб аматарам біятлона было зручней дабрацца да «Раўбіч», арганізавана работа прыгараднага маршруту нумар 949Э «Мінск — Раўбічы» з выкананнем наступных адпраўленняў:
19 студзеня
20 студзеня
21 студзеня
22 студзеня
На чарговых этапах Кубка Садружнасці гледачы не ўбачаць на трасе Дзінару Алімебкава. Але ўбачаць Дзінару Смольскую. Спартсменка ўзяла прозвішча мужа — капітана мужчынскай зборнай Антона Смольскага. Пра гэта яна напісала ў сацсетках. «Спадзяюся, балельшчыкі мяне даведаюцца», — адзначыла Дзінара.
Валерыя СЦЯЦКО
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!