Вы тут

Знос жылля, нявыплачаная зарплата і адабраная кватэра


З такімі і іншымі пытаннямі ў адзіны дзень прыёму людзі звярталіся да Алега Румо, члена Савета Рэспублікі, які прымаў грамадзян у адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Большасць хвалявалі жыллёвыя праблемы, але прыходзілі і са скаргамі на медыкаў, міліцыю, работадаўцаў.


Алена Сталеўская з 2021 года скардзіцца на моцны шум у батарэі, што не дае ёй спакойна спаць у кватэры дома, якому ўжо 63 гады. А яшчэ — на павышаную гарачыню (у жыллі 27 °С). Калі ж паменшыць градус цепланосьбіта, холадна становіцца ў яе суседзяў.

— Прыязджалі з цэнтра эпідэміялогіі, рабілі замеры шуму, прыходзілі камісіі з ЖКГ — і нічога, — перажывае жанчына.

— Магчыма, праблема звязана з тым, што дом ужо вельмі даўно эксплуатуецца, таму мы папросім спецыяліста адміністрацыі раёна правесці адпаведныя мерапрыемствы, каб вы маглі спакойна спаць, — паабяцаў асабіста пракантраляваць сітуацыю сенатар.

Дом жанчыны, дарэчы, запланаваны пад знос як аварыйнае жыллё, і яна непакоіцца, дзе жыхарам іх двухпавярховіка будуць выдзелены новыя арэндныя кватэры.

— Каб рэалізаваць вашы маёмасныя правы, вам будзе выдзелена жыллё у Навінках, магчыма, на вуліцах Нававіленская, Выгодскага, Мядзёлкі і г. д. Стараемся даваць жыллё непадалёк ад папярэдняга: усё залежыць ад метражу жылля і колькасці зарэгістраваных у ім грамадзян, — растлумачыў Вадзім Пярэдня, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Людміла Саланько прыйшла скардзіцца, што яе пазбавілі кватэры, якую ёй па завяшчанні пакінуў сужыцель, а таксама аформіў дагавор рэнты. Пасля яго смерці з'явіліся несапраўдныя сваякі з падробленымі дакументамі, і жанчыну ўсяго пазбавілі.

Алег Румо папрасіў пакінуць заяву і паабяцаў асабіста накіраваць скаргу ў адпаведныя судовыя інстанцыі ў сувязі з нанава адкрытымі абставінамі (прыйшлі дакументы па «сваяках», дзе стала відавочна, што «пляменніца» памерлага — зусім не яна, бо ў паперах выпраўлена імя маці — сястры нябожчыка)...

Адна з наведвальніц паскардзілася, што доўгія гады не можа вылечыць крывацёк з носу. Сенатар, высветліўшы, што апошні раз яна звярталася ў бальніцу даўно, проста па тэлефоне назначыў ёй сустрэчу з галоўным урачом 4-й бальніцы, параіўшы завітаць да доктара.

Двое мужчын прыйшлі са скаргай, што працавалі на будоўлі на поўначы Расіі, куды іх з Беларусі накіравала прадпрыемства «Альфагазбуд». Аднак людзі не атрымалі грошы, а некаторым з іх нават не ўдаецца вярнуць працоўную кніжку, так што яны цяпер «працаўладкаваныя бамжы». І такіх, як яны, шмат.

Высветлілася, што работай кампаніі, ад якой яны выязджалі працаваць, ужо займаюцца адпаведныя органы, таму варта спадзявацца, пытанне вырашыцца на карысць людзей. Праўда, пры гэтым наведвальнікам параілі напісаць калектыўную заяву ў Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, каб адстойваць свае правы і разам выступаць у судзе сведкамі.

Правядзенне адзіных прыёмаў грамадзян важнае не толькі тым, каб дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, але і атрымаць зваротную сувязь ад грамадства, ці правільна працуюць парламентарыі, заўважыў Алег Румо:

— Калі людзі хочуць вырашаць свае пытанні праз нас, а не органы мясцовай улады, то, пэўна, яны нам давяраюць. Здараецца, што праблему, з якой прыйшоў чалавек, можна вырашыць на месцы, — для гэтага на прыём і запрашаюцца прадстаўнікі адміністрацыі. Аднак калі трэба пракантраляваць выкананне, правесці праверку на больш высокім узроўні або ўмяшацца органам дзяржулады, мы просім выкласці скаргу на паперы, каб потым накіраваць яе за ўласным подпісам у адпаведную інстанцыю, а пазней атрымаць адтуль адказ, на падставе якога раіць, што рабіць чалавеку далей, або паведаміць яму, што справа вырашана.

Сенатар упэўнены, што для любога чалавека яго праблемы — самыя галоўныя. І невырашэнне яго жыллёвага ці сацыяльнага пытання на лакальным узроўні пэўным чынам накладае негатыўны адбітак на ўсю вертыкаль улады, таму трэба старацца заўжды дапамагчы чалавеку.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.