Вы тут

«Ветразь лёсу» . Творчы вечар да 75-годдзя Навума Гальпяровіча адбыўся ў НББ


Сярод сустрэч са знакамітымі творцамі, якія ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, гэта была незвычайнай. У галерэю «Лабірынт» на творчы вечар «Ветразь лёсу» сабраліся тыя, хто ведае паэта, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча яшчэ і як вельмі цікавага публіцыста, папулярнага тэлевядучага, вопытнага радыёжурналіста. Яго аўтарскія праграмы уздымаюць актуальныя пытанні культуры і гісторыі, на працягу многіх гадоў ён знаёміць нас са знакамітымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі краіны.


Такая шматвектарнасць творчасці вядомага літаратара і вызначыла фармат сустрэчы — прысутныя з цікавасцю задавалі пытанні пра яго літаратурную працу, жыццёвы шлях, захапленні. Да гэтай размовы бібліятэка падрыхтавала са сваіх фондаў вялікую выстаўку са шматлікімі аўтарскімі зборнікамі, часопісамі, газетамі — яны сведчаць пра творчыя здабыткі Навума Гальпяровіча за час, што мінуў са з’яўлення яго першай публікацыі. З юнацтва захоплены творчасцю, ён і па сёння плённа працуе. На рахунку пісьменніка мноства кніг паэзіі і прозы, яго вершы пакладзеныя на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі.

Нечаканым для многіх прысутных стаў адказ пісьменніка на пытанне, пра яго даўнюю прыхільнасць да спеваў. У доказ сваёй любові да песні вядомы паэт праспяваў, а пасля атрымаў ад залы заслужаныя апладысменты. Дарэчы, такі ж «песенны сюрпрыз» можа быць і ў сцэнарыі яго будучага творчага вечара, які адбудзецца ў Доме літаратара.

Напрыканцы гэтай сустрэчы прыхільнікі творчасці Навума Гальпяровіча мелі магчымасць атрымаць аўтограф пісьменніка на першай старонцы аднаго з яго самых вядомых зборнікаў «Сюжэт для Вечнасці».

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.