Вы тут

Качанава: Нашы сацыяльныя праграмы працуюць эфектыўна


Магілёўшчына стала завяршальным рэгіёнам, у якім старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу са старшынямі гар-райвыканкамаў і гар-райсаветаў. Удзел у нарадзе прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага аблсавета Ірына Раінчык. Мэта сустрэчы — падвесці вынікі за мінулы год і давесці да актыву рэгіёна тыя задачы, якія ставіць Прэзідэнт краіны. Перад дакладам спікер верхняй палаты беларускага парламента павіншавала прысутных з 85-гадовым юбілеем Магілёўскай вобласці. Яна пажадала працвітання рэгіёну, дабрабыту і здароўя яго жыхарам і плённай работы.


— Тыя задачы, якія былі пастаўлены перад кіраўніцтвам краіны па сацыяльна-эканамічным развіцці і даведзеныя да кожнай вобласці, вядомыя. Яны вызначаны VI Усебеларускім народным сходам, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі праграмамі. І мы бачым, што нягледзячы на санкцыйны ціск і іншыя праблемы, прадпрыемствы працуюць стабільна, зарплата выплачваецца, людзі працуюць, прадукцыя пастаўляецца на экспарт. Летась нашы аграрыі спрацавалі вельмі добра, забяспечылі і сваю краіну прадукцыяй, і паставілі на экспарт. Гэта сведчыць, што тая сістэма ўлады, тая структура, якая дзейнічае ў нашай краіне, эфектыўная. Мы пражылі мінулы год вельмі годна, нягледзячы на перыпетыі. Нашы сацыяльныя праграмы працуюць эфектыўна, летась тройчы павышалася пенсія, выплачваліся дапамогі на выхаванне дзяцей і іншыя. Працягваюць стабільна працаваць будаўнічая галіна, жыллёва-камунальная гаспадарка —наводзіцца парадак, праводзіцца добраўпарадкаванне гарадскіх, сельскіх тэрыторый — і іншыя. Мы правялі рэферэндум, дзе былі ўнесены дапаўненні ў Асноўны закон нашай краіны, а зараз актыўна працуем над законапраектамі. Мы ўступілі ў палітычна важны перыяд для нашай краіны, у 2024 годзе ў адзіны дзень галасавання мы будзем выбіраць дэпутатаў усіх узроўняў, пачынаючы ад сельскіх Саветаў, заканчваючы Саветам Рэспублікі. Задача, якую ставіў перад намі Прэзідэнт — не проста выжыць, а эфектыўна развівацца — выконваецца.

Старшыня Савета Рэспублікі заклікала прысутных выказаць прапановы наконт развіцця і ўдасканалення заканадаўства, калі такія маюцца ў раёнах. Трэба адзначыць, што Магілёўская вобласць ставіць перад сабой на гэты год амбіцыйныя планы. Пра іх на нядаўняй сустрэчы з актывам вобласці падрабязна паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У сваім дакладзе ён вызначыў ключавыя кірункі далейшага ўстойлівага развіцця Прыдняпроўскага краю.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.