Вы тут

Іван Крупко правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Брагіне


Па дапамогу ў вырашэнні складаных сітуацый з жыллём да старшыні Гомельскага аблвыканкама звярнуліся адразу некалькі жыхароў вобласці. 


Сваю жыллёвую праблему на прыёме кіраўніка рэгіёна агучыла ўрач з Мазыра. Заяўніца распавяла, што пасля заканчэння вучобы яна была размеркавана на працу ў Мазырскі раён. Як малады спецыяліст атрымала арэнднае жыллё. Пасля адпрацоўкі перайшла на працу ў Мазыр урачом станцыі пералівання крыві, дзе працуе і цяпер. Увесь гэты час медык працягвала пражываць ў арэндным жыллі, якое атрымала яшчэ ў 2017 годзе. 

Як патлумачыла жанчына, новы дагавор на кватэру яна заключыла ў ліпені мінулага года. Але ўжо ў снежні ўзніклі праблемы з жыллём. Спачатку былі выяўлены парушэнні ў дакументах, папрасілі згоду на пражыванне на агульных умовах і пераразлік за тры апошнія месяцы. Напярэдадні новага года раённае ЖКГ абавязала жанчыну наогул выселіцца з жылля і аплаціць запазычанасць за кватэру ў больш як 2 тысячы рублёў, бо спецыяліст не мела права на льготу па аплаце арэнды. 

— Пытанне ўрэгуляваць у максімальна кароткія тэрміны, — даў даручэнне пасля зварота мазыранкі Іван Крупко.

Да кіраўніка рэгіёна таксама з жыллёвай праблемай звярнулася і яшчэ адна жыхарка Мазырскага раёна. 

— Дом дастаўся нам ад бабулі, але ў спадчыну не ўступілі. Мой муж памёр. Я ў дэкрэтным адпачынку, свайго жылля няма. Цяпер жыву ў свякрухі, — апісала сваю складаную жыццёвую сітуацыю маладая маці, дом якой згарэў некалькі месяцаў таму.

Губернатар пераканаў, што гэтай сям’і абавязкова дапамогуць.

Між тым, яшчэ дзве шматдзетныя маці ужо з Брагінскага раёна таксама вырашылі шукаць дапамогі ў кіраўніка рэгіёна. Жыхаркі аграгарадка Малейкі паскардзіліся губернатару на парушэнне падрадчыкам дагаварных абавязацельстваў па ўзвядзенні жылля для іх сем’яў. Па словах заяўніц, пры заключэнні дагавора іх запэўнівалі, што сродкаў, якія выдзелены на будаўніцтва як шматдзетным сем’ям, хопіць на ўзвядзенне і касметычны рамонт жылля. Работы яшчэ не скончаны, а грошы на будаўніцтва практычна зрасходаваны. 

Як растлумачылі спецыялісты раёна, першапачаткова заяўнікамі былі падпісалі дагаворы на ўзвядзенне жылля на суму больш за 300 тысяч рублёў кожны. Дагаворам было прадугледжана аздабленне дарагімі матэрыяламі, усталяванне «цёплай падлогі», і забудоўшчыкі самі не адмовіліся ад прапанаваных высокіх па кошце будаўнічых работ. 

— Разабрацца ў кошце кожнага матэрыялу, кожнага віду работ. Пакуль дамы не будуць узведзены, пытанне трымаць на кантролі, — даручыў старшыня аблвыканкама адказным службам.

З просьбай аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу ў памяць аб ахвярах нацызму ў Брагіне да кіраўніка рэгіёна звярнуўся жыхар райцэнтра. Як распавёў брагінчанін, неабходна заасфальтаваць пляцоўку каля мемарыялу. 

Іван Крупко пераканаў, што добраўпарадкаванне абавязкова будзе праведзена.

Падчас прыёму кіраўніка рэгіёна таксама прагучала пытанне афармлення спадчыны на дом у Гомельскім раёне. Быў таксама зварот аб вырашэнні праблемы з падтапленнем вуліцы ў новым мікрараёне Брагіна. Па кожным звароце, прынятым падчас «прамой лініі» і прыёму грамадзян, Іван Крупко даў канкрэтныя даручэнні адказным спецыялістам. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».