Вы тут

Вырошчваем зялёную цыбулю дома


Зеляніну цыбулі вельмі проста можна вырасціць у пакоі. Для гэтага бяруць буйную сеянку, дробныя (але не хворыя) цыбуліны і замочваюць іх на 1-2 сутак у цёплай вадзе. Перад высадкай абразаюць шыйку або робяць некалькі вертыкальных надрэзаў верхавіны цыбуліны. Укладваюць, злёгку ўціскаючы ў загадзя падрыхтаваную глебу, густа, адну цыбуліну побач з другой. Прысыпаць зверху глебай не варта.


Паліваць зялёную цыбулю трэба праз 3-4 дні. Першыя 10—12 дзён скрыні з цыбулінамі можна захоўваць нават у цемры, але пры тэмпературы не ніжэй за 18—20 °С. Затым выставіць на святло. Збіраюць зеляніну выбарачна, зрываючы крайнія, больш магутныя лісты або прарэджваючы «градку» шляхам выдалення часткі цыбулін. Пры недахопе пасадачнага матэрыялу можна карыстацца адной закладкай цыбулін на працягу 1,5—2 месяцаў.

Атрымаць зеляніну можна і без глебы, выклаўшы цыбуліны шчыльна ў неглыбокія скрыні, заліўшы іх напалову цёплай вадой. Па меры выпарвання і расходавання вады раслінамі яе неабходна дадаваць. Для абароны цыбулін ад загнівання перыядычна пакідаць іх без вады на 3-4 дні. Яшчэ лепш прыкрыць скрыню вечкам з алюмінію ці кардону, апрацаванага ў растопленым парафіне. У адтуліны вечка выкласці цыбуліны. Гэта засцеражэ іх ад загнівання, пазбавіць ад паху ў пакоі. Для выганкі зеляніны прыдатныя і розныя пластыкавыя ёмістасці з-пад малочных прадуктаў, але карыстацца імі не вельмі эстэтычна.

Зялёную цыбулю атрымліваюць яшчэ з дзёранак шматгадовых цыбулінак —  слізуна, батуна, шмат'яруснага, шніта. Для гэтага іх нарыхтоўваюць з восені пры прарэджванні градак, захоўваюць у скляпах. Узімку ўкладваюць у дробныя скрыні ці бляхі, пасыпаюць зверху перагноем і злёгку паліваюць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.