Вы тут

Сергеенка: Патрабаванні да кіраўнікоў будуць узрастаць


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прыняў удзел у выязным семінары-практыкуме для кіраўнікоў гар- і райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, які прайшоў у Чавускім раёне. 


Тэмы шасцідзённага семінара, які завершыцца 20 студзеня, былі розныя: эфектыўнасць сістэмы дзяржкіравання ў сучасных умовах і роля кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і яе павышэнне, актуальныя пытанні сацыяльна-культурнай сферы, развіцце жыллева-камунальнай і будаўнічай галіны, эканоміка, аграпрамысловы комплекс, асноўныя задачы фарміравання і прымянення тэрытарыяльнай абароны. У якасці спікераў перад актывам вобласці выступалі ў розныя дні старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, старшыня Беларускага грамадства «Веды» Вадзім Гігін, начальнікі камітэтаў і упраўленняў аблвыканкама, вучоныя. 

— Вельмі важна праводзіць такія мерапрыемствы,— адзначыў у размове з журналістамі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. — У Магілёўскай вобласці традыцыйна праводзіцца семінар напачатку года, ставяцца задачы, даецца адзнака. У працэсе даводзіцца інфармацыя аб навацыях у заканадаўстве, кадравай, інфармацыйнай рабоце, сацыяльнай сферы. І крытыка таксама гучыць. Яна патрэбная, бо патрабаванні сёння высокія. Работу ўлады ацэньваюць людзі.

Размову з кіраўнікамі раёнаў Ігар Сергеенка пачаў з знешнепалітычнай абстаноўкі. Бо яна сёння як ніколі складаная.

— Па ўсім перыметры нашай краіны назіраецца нарошчванне ваеннай сілы, — падкрэсліў ён. — Захад спрабуе дамінаваць. Такой напружанасці не было нават у час халоднай вайны ў 60-я гады. Складана прадказаць на дзесяцігоддзе, як будзе развівацца абстаноўка. Відавочных прыкмет агрэсіі мы не бачым, але за апошнія пяць гадоў ваенны кантынгент каля нашай мяжы павялічыўся ў тры разы. 

Ігар Сергеенка звярнуў увагу на тое, што апошнім часам робіцца шмат розных правакацый. І ва ўмовах надыходзячай электаральнай кампаніі гэтыя правакацыі будуць актывізавацца. «Таму трэба ўмець адрозніваць фейкі ад рэальных дзеянняў, — адзначыў ён. — Але сумеснымі намаганнямі мы справімся, працуючы на апераджэнне». 

Не зніжаецца і эканамічны ціск. Кіраўніцтвам краіны прадпрымаюцца беспрэцэндэнтныя меры, каб яму супрацьстаяць. Штабам антыкрызісных мер прынята каля 400 рашэнняў, маючых практычную сілу закона. Намаганні сканцэнтраваныя на пяці найбольш значных кірунках: падтрымка экспарцёраў, імпартазамяшчэнне, абарона ўнутранага рынку, 
спрашчэнне умоў вядзення бізнесу, сацыяльная абарона насельніцтва. 

— На прыкладзе Магілёўскай вобласці бачна, што ўсе пытанні, якія датычацца сацыяльнай абароны насельніцтва вырашаюцца, — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Ён таксама звярнуў увагу, што задача для рэгіёна такая ж, як і для ўсёй краіны: рэалізацыя ў раёнах мінімум аднаго новага вытворчага інвестпраекта з запатрабаванай прадукцыяй,стымуляванне мясцовых ініцыятыў, садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; стварэнне ўмоў для камфортнага жыцця людзей
і новых працоўных месцаў. 

Асобная ўвага — кадравым пытанням, у тым ліку замацаванню на месцах маладых спецыялістаў і недапушчэнне залішняй працоўнай міграцыі. У пытаннях падбору кадраў важныя не толькі іх кампетэнтнасць і досвед, але і маральны аспект. 

Перад рэгіёнамі стаіць задача стварэння новых працоўных месцаў. Спікер звярнуў увагу і на неабходнасць амаладжэння кадраў. 

— Трэба ўважліва падбіраць кадры ўсіх узроўняў, — падкрэсліў ён. — І патрабаванні да кіраўнікоў будуць узрастаць. 

Асабліва актуальная тэма выхавання падрастаючага пакалення, падрыхтоўка ідэалагічнага актыву. 

— Гэты год аб’яўлены Годам міра і созіданія, — падкрэсліў напрыканцы сустрэчы Ігар Сергеенка. — Ключавыя задачы вызначаны, год павінен быць напоўнены канкрэтнымі справамі.

— У раёнах — сіла дзяржавы, таму важна праводзіць такія мерапрыемствы, — падвёў вынікі сустрэчы Ігар Сергеенка. — Сёння адбыўся жывы абмен думкамі, у тым ліку і па іншых пытаннях. Гэта таксама добрая магчымасць непасрэдна самім кіраўнікам паразмаўляць паміж сабой, абмяняцца вопытам, узяць на ўзбраенне лепшыя прыклады.Гучала і крытыка, бо сёння кадрам прад’яўляюцца высокія патрабаванні, з іх строга пытаюць за работу, якую ацэньваюць і людзі.У тым ліку важна, як вядзецца работаса зваротамі грамадзян, якія іх цікавяць пытанні.Улада павінна сумленна і адкрыта вырашаць іх праблемы, знаходзіць для гэтага варыянты, бо менавіта ўлада служыць народу і працуе для яго.

***

У гэты ж дзень Ігар Сергеенка прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 85-годдзю Магілёўскай вобласці. У сваім звароце да жыхароў Прыдняпроўскага краю, ён падкрэсліў, што на Магілёўшчыне жывуць таленавітыя і працавітыя людзі. Ігар Сергеенка зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта і ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Віншавальныя словы прагучалі таксама з вуснаў губернатара вобласці Анатоля Ісачанкі. 15 лепшым прадстаўнікам у розных сферах ён уручыў спецыяльную прэмію аблвыканкама «Чалавек года» .

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч і намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.