Вы тут

Агульны аб’ём кітайскай эканомікі перавысіў 120 трыльёнаў юаняў


Як паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР, паводле папярэдніх разлікаў, у мінулым годзе ВУП Кітая перавысіў 121 трыльён юаняў, што на 3 працэнты больш, чым у 2021-м, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Пераадолеўшы адзнакі ў эканамічным аб’ёме ў 100 трлн. і 110 трлн. юаняў у 2020-м і 2021-м гадах, эканоміка Кітая выйшла на новы ўзровень», — заявіў начальнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Кан І.

У 2022 годзе эканоміка Кітая прадэманстравала ўстойлівы рост, нягледзячы на такія неспрыяльныя фактары, як ўспышкі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і складанае міжнароднае становішча. КНР каардынуе развіццё і бяспеку, узмацняе меры па макракантролі для барацьбы з уздзеяннем непрадбачаных фактараў, а таксама для захавання эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці.

Летась агульны аб’ём вытворчасці збожжа ў КНР склаў 686,5 мільёна тон. Гэта на 3,68 млн. тон больш у параўнанні з 2021 годам. У вытворчасці збожжа назіраецца пастаянны рост. У гарадах і пасёлках створана больш чым 12 мільёнаў працоўных месцаў, што перавысіла планавы паказчык у 11 млн. Індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год узрос на 2 працэнты. Ва ўмовах рэзкага росту сусветных цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты, а таксама даволі моцнага імпартуемага інфляцыйнага ціску, сітуацыя з цэнамі ў Кітаі стабільная, што значна адрозніваецца ад абстаноўкі з высокай інфляцыяй у краінах Еўропы і ЗША.

«Эканоміка Кітая працягвала развівацца, нягледзячы на паніжальны ціск на эканоміку краіны. Сукупны аб’ём эканомікі дасягнуў новага ўзроўню, занятасць і цэны на тавары ў цэлым былі стабільнымі, жыццё насельніцтва пастаянна паляпшалася, былі дасягнуты станоўчыя вынікі ў галіне высакаякаснага развіцця, а агульная сацыяльна-эканамічная абстаноўка засталася стабільнай і гарманічнай», — адзначыў Кан І.

Аднак аснова для аднаўлення эканомікі ўсё яшчэ не трывалая, паколькі міжнародная сітуацыя застаецца складанай і напружанай, у той час як эканоміка Кітая па-ранейшаму знаходзіцца пад трайным ціскам — з боку скарачэння попыту, шоку прапановы і паслаблення чаканняў, адзначыў Кан І. У гэтым годзе акцэнт у рабоце будзе зроблены на забеспячэнні эканамічнай стабільнасці. Краіна будзе дабівацца прагрэсу пры забеспячэнні стабільнасці, дадаў Кан І.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.