Дакументальны цыкл Белтэлерадыёкампаніі «Генацыд. Без права на жыццё» стартуе ў тэлеэфіры 23 студзеня. У ім у 16 серыях пакажуць сабраныя Генеральнай пракуратурай сведчанні ахвяр карных аперацый, якія распавядаюць пра фашызм і жахі акупацыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У аснове прэм’ернага цыкла знайшлі адлюстраванне малавядомыя і ўпершыню апублікаваныя нямецкія дакументы аб планах знішчэння жыхароў усходніх тэрыторый, матэрыял з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь і архіву Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Праект прадставіць жахлівыя па сваіх маштабах сведчанні пра методыку і практыку вынішчэння беларускага народа, пра тое, як выбіраліся населеныя пункты для рабавання і вынішчэння, і што нагодай для таго не заўсёды было супрацоўніцтва з партызанамі. Праліць святло на праўду дапамаглі самыя каштоўныя архівы — успаміны выжыўшых вязняў лагероў і гетта пра тое, як фашысты выкарыстоўвалі працу нявольнікаў на карысць рэйха на акупіраванай тэрыторыі нашай краіны, у Германіі і ў іншых краінах.
Абнародаваныя факты злачыннай дзейнасці ўкраінскіх, польскіх, літоўскіх, латышскіх, беларускіх нацыялістычных арганізацый і Арміі Краёва дазволілі з гістарычнай дакладнасцю распавесці пра злачынствы, здзейсненыя ў адносінах беларусаў. І на натурных пляцоўках у Смалявічах, Строчыцах і Лошыцы дакументалісты аднавілі шакуючыя эпізоды ваенных гадоў.
У рамках праекту «Генацыд. Без права на жыццё» ўпершыню будзе апублікаваны спіс нацысцкіх злачынцаў, якія і сёння застаюцца на волі, пражываюць у розных краінах і павінны апынуцца перад судом за свае злачынствы ў адносінах да беларускага народа.
Прэм’ера праекта «Генацыд. Без права на жыццё» адбудзецца 23 студзеня на тэлеканале «Беларусь 1» адразу пасля праграмы «Зразумелая палітыка».
Алена ДРАПКО
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.