У Мінскіх праваслаўных храмах, а іх на сённяшні дзень узведзена болей за трыццаць, прайшлі святочныя набажэнствы і асвячэнне вады ў гонар вялікага царкоўнага свята Вадохрышча. На прыходскіх тэрыторыях была арганізавана дастаўка вады, жыхары горада выстойваліся ў жывыя чэргі і набіралі ў слоікі, бутэлькі і іншыя ёмістасці вадохрышчанскую святыню.
А на купелях і палонках, якія былі вызначаны для акунання Мінскім гарадскім выканкамам яшчэ з вечара (з 18 гадзін, калі на небе запальваюцца першыя зоркі) былі здзейснены богаслужэнні з асвячэннем вады. Жадаючыя прычасціцца ў гаючай «іарданскай» вадзе адразу пачалі заходзіць у халодную ваду. Паломніцтва да палонак напрацягу сённяшняга дня працягвалася. А на тэрыторыі выратавальнай станцыі на беразе вадасховішча Дразды, побач з палонкай і памяшканнямі да пераапранання, быў зроблены басейн для дзетак з падагрэтай вадою і парылкай.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.