З канца 2012 года Выдавецкі дом «Звязда», поруч з выданнем грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, займаецца выпускам кніг рознай накіраванасці.
За гэты адрэзак часу са «Звязды» да чытача прыйшлі кнігі 605 назваў і агульным накладам да аднаго мільёна экзэмпляраў. Каб вызначыць, гэта многа ці мала, прывядзём такую лічбу: штогод у краіне выходзяць кнігі і брашуры агульным накладам ад 9 да 10 мільёнаў экзэмпляраў.
Значную ўвагу Выдавецкі дом «Звязда» надае выпуску мастацкай літаратуры. У прыватнасці, за мінулае дзесяцігоддзе пабачылі свет проза і паэзія народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца, лаўрэата Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Алеся Бадака, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва Віктара Шніпа, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча, Уладзіміра Саламахі, Георгія МАРЧУКА, Міколы Мятліцкага, іншых вядомых пісьменнікаў — Анатоля Матвіенкі, Сяргея Трахімёнка, Віталя Кірпічэнкі, Уладзіміра Гаўрыловіча.
Шмат увагі надаецца дзіцячай літаратуры. Свет пабачылі зборнікі казак, апавяданняў лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага, Раісы Баравіковай, а таксама — Алены Стэльмах, Жанны Міус, Анатоля Зэкава, Галіны Пшонік, Валерыя Кастручына, Уладзіміра Ягоўдзіка, Ірыны Карнаухавай, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі, Вольгі Савасцюк, Браніслава Зубкоўскага, Іны Фраловай...
Выдаецца ў «Звяздзе» і класічная беларуская літаратура. Асаблівая ўвага надаецца здабыткам літаратарам, якія працуюць у галіне мастацкага перакладу. Сапраўднымі творчымі здабыткамі на гэтым шляху сталі праекты «Светлыя знакі: Паэты Кітая», «Сябрына: паэзія народаў Расіі», альманахі «Далягляды», «Созвучие», іншыя выданні.
Сяргей ШЫЧКО
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.