Вы тут

У Старым замку Гродна адкрылі тры новыя інтэр’ерныя залы ХVI стагоддзя


Пасля рэканструкцыі свае дзверы адчыніла «Капліца», «Каралеўская лазня» і «Пакоі чыноўніка». На чарзе таксама і адкрыццё самай велічнай у замку «Алебастравай залы».


Праект рэканструкцыі даволі аб’ёмны, разлічаны на тры чаргі. Інтэр’ерныя залы — гэта завярпшэнне першай чаргі будаўнічых работ. 

Музейныя экспазіцыі ў шасці залах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адкрыты у Старым замку год назад. Тут прадстаўлена гісторыя будаўніцтва замка, жыццё старога горада, эпоха караля Стэфана Баторыя і іншыя тэмы. 

У новых залах акцэнт робіцца менавіта на інтэр’еры — столь, падлогу, мэблю, абсталяванне. Пры рэканструкцыі кожнай залы спецыялісты «Белрэстаўрацыі» улічвалі мноства гістарычных і мастацкіх нюансаў. Напрыклад, у капліцы вокны ўпрыгожваюць яркія каляровыя вітражы, вышэй, у нішах размешчаны дваццаць маляўнічых карцін, якія расказваюць аб жыцці святога Стэфана. Магчыма, у гонар гэтага святога і была асвечана капліца замка караля Стэфана Баторыя. Тут праходзілі каралеўскія месы. Увесь інтэр’ер — поўная копія тых рэчаў, якія былі тут раней. Звяртае на сябе увагу так званы паставец ці камод, рэч антыкварная — ХVIII стагоддзя. А вось аналой — навадзел, хаця і адпавядае форме тых часоў. 

Адным з самых унікальных элементаў гэтага памяшкання можна лічыць фрэскавы роспіс з раслінным арнаментам, які захаваўся з ХVI стагоддзя. Яна была выяўлена падчас работ пад некалькімі пластамі сучаснай тынкоўкі.

Яшчэ адным упрыгожваннем капліцы з’яўляецца ўнікальная печ. Дарэчы, у Старым замку шэсць розных печаў. Дырэктар музея Юрый Кітурка звяртае ўвагу тую, што знаходзіцца ў пакоі каралеўскага сакратара. На сённяшні дзень выдзелена прыкладна 40 набораў печаў, якія існавалі на тэрыторыі ВКЛ у сярэдневеччы. У Беларусі яны добра вывучаны, і калі падчас раскопак знаходзіцца невялікі адбітак старажытнага ізрасца, гэта значыць, што тут была такая печ. І падчас рэстаўрацыі да яе падбіраліся менавіта такія ізрасцы. Такім чынам печ у пакоі ўнікальная, партрэтная — есць нават выявы вядомых людзей старажытнасці.

У каралеўскай лазні стаяць вялікія драўляныя балеі. Кажуць, што каралі тых часоў вельмі любілі гэту справу, некаторыя прымалі водныя працэдуры амаль штодзённа. Сцены ў лазні дэкарыраваны драўлянымі дубовымі панэлямі з раслінным арнаментам. Дарэчы, інтэр’еры новых залаў максімальна набліжаны да тых, якія былі пры праўленні Стэфана Баторыя. 

Як расказаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, аднаўленне замка вядзецца ў рамках Дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграм. На гэтыя мэты накіравана 34 мільёны рублёў, трэцяя частка гэтых сродкаў асвоена ў мінулым годзе. 

Інтэрэс да замку пастаянна расце. Калі музейная экспазіцыя толькі адкрылася, за два месяцы яе наведалі 12 тысяч чалавек, а за такі ж перыяд 2022 года колькасць наведвальнікаў вырасла больш чым у 10 разоў і дасягнула 140 тысяч. 

— Стары замак з’яўляецца прыкладам захавання гістарычнай спадчыны Беларусі, — падрэсліў Віктар Пранюк. — Работы па аднаўленні пачаліся ў 2017 годзе, а да гэтага была праведзена вялікая даследчая работа па вывучэнню гістарычных матэрыялаў. Інстытут «Грамадзянпраект» у праектаванні выкарыстаў самыя сучасныя тэхналогіі. Гэта 3D—сканіраванне, глубокае свідраванне, захаванне усіх артэфактаў, якія знаходзяцца ў Замкавай гары. Прыменены сучасныя тэхналогіі, каб не разбурыць тое, што ёсць, а аднавіць інтэр’ер Старога замка.

Як падкрэсліў намеснік міністра культуры Беларусі Сяргей Саракач, вядзецца работа па падрыхтоўцы да рэалізацыі другой чаргі рэканструкцыі Старога замка. Гэта самы складаны этап работ, які ўключае аднаўленне каралеўскага палаца і флігеля. У сучасны момант вядуцца праектныя работы. Сучасная рэканструкцыя павінна вярнуць Старому замку тое велічнае аблічча, якое у свой час задумаў ажыццявіць Стэфан Баторый. 

Важна адзначыць, што рэканструкцыя Старога замка — адзін з шэрагу маштабных праектаў па захаванні і аднаўленні гістарычнай спадчыны. У сучасны момант даступны для наведвальнікаў адноўленыя Мірскі, Несвіжскі, Лідскі замкі. Вядуцца работы па рэканструкцыі Гальшанскага, Крэўскага і Навагрудскага замкаў. У бліжэйшы час рыхтуецца да адкрыцця Жылічскі палацава-паркавы комплекс у Магілёўскай вобласці, там таксама завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.

— Вялікая ўвага надаецца аднаўленню нашых гістарычных помнікаў з боку кіраўніцтва краіны, значную падтрымку мы атрымліваем з фондаў Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. У мінулым годзе на аднаўленне пяці аб’ектаў было выдзелена тры мільёны рублёў. Сярод аб’ектаў — унікальны храм ХV стагоддзя ў неагатычным стылі ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. На рэканструкцыю накіравана 500 тысяч рублёў. Аб’ект рыхтуецца да ўключэння ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА, — паведаміў Сяргей Саракач. 

Як адзначалася падчас урачыстага адкрыцця чарговага пускавога комплексу, новыя інтэр’еры — гэты невялікая частка той работы, якая праведзена і вядзецца надалей. У бліжэйшыя месяцы для наведвальнікаў будзе даступна раскошная «Алебастравая зала». Кажуць, што гэта будзе самы велічны пакой ва ўсім замку. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.