Вы тут

Ахову дзяржаўнай граніцы абмеркавалі ў Прэзідэнта


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні па ахове дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2023 годзе. Сёлета іх два — на абарону дзяржаўнай граніцы пагранічнікамі на зямлі, СПА — на небе. Бяспека на граніцы сёння — надзвычай важнае пытанне. Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, абстаноўка на дзяржаўнай граніцы застаецца прагназуемай і кантралюемай. Але захоўваюцца знешнія выклікі пагранічнай бяспецы, звязаныя з мілітарызацыяй прыгранічных рэгіёнаў Украіны і сумежных дзяржаў Еўрасаюза і актывізацыяй разведвальнай дзейнасці, а таксама спробамі пранікнення ў Беларусь радыкальна настроеных асоб. Таму размова ў Прэзідэнта мела шырокі і падрабязны характар. На мерапрыемства былі запрошаны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо і начальнік Генеральнага штаб Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта традыцыйнае мерапрыемства. Заўжды ў пачатку года прымаецца рашэнне аб ахове дзяржаўнай граніцы. «Асаблівасць гэтага года ў тым, што як ніколі раней абстаноўка вакол Беларусі, ваенна-палітычная абстаноўка, ды і эканамічная не такая простая. У гэтым ёсць адметнасць нашай сённяшняй сустрэчы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пацікавіўся ў старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоля Лапо характарыстыкай сітуацыі на граніцы на раніцу панядзелка. 

Другой тэмай, акрэсленай Аляксандрам Лукашэнкам, стала праблема з бежанцамі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пра гэту тэму даўно не гаварылі і для грамадства яе не асвятлялі. «Мы цудоўна разумеем, што, хоць паток і зменшыўся, але ўсё роўна людзі ўцякаюць ад вайны. Добра, тут з Украіны, гэта людзі нашы, праблем тут асаблівых няма. Хто хоча прыязджае, застаецца ў нас на пастаяннае месца жыхарства, хтосьці просіць аказаць ім пэўныя паслугі: накарміць, напаіць, абагрэць, падлячыць. Гэта мы робім, тут праблем асаблівых няма», — сказаў ён. Але разам з тым, па словах Прэзідэнта, не спыняецца паток людзей з Азіі, з такіх краін як Афганістан, Іран і іншых Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, людзі якой нацыяльнасці сюды ідуць, з якіх дзяржаў і як мяняецца паток бежанцаў. 

Трэцяе вельмі важнае пытанне, якое тычыцца аховы дзяржаўнай граніцы, — армія. «Мы гэта не хавалі, мы прыцягнулі немалыя сілы ў падтрымку пагранічным войскам з боку нашай арміі. Якая сітуацыя ў гэтым плане? Вы як камандуючы гэта павінны адчуваць, ці дастаткова сіл і сродкаў, якія мы накіроўваем для ўзмацнення дзяржаўнай граніцы, у тым ліку і на поўдні Беларусі, на граніцу з Украінай». — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да Анатоля Лапо, — Там і міліцыя прыцягваецца і мясцовыя органы ўлады, малайцы, падтрымліваюць, ні ў чым не адмаўляюць, ды і падраздзяленні Узброеных сіл«, — дадаў ён. 

Гэты комплекс пытанняў быў разгледжаны, перш чым было зацверджана рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы.

Як далажыў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лаппо, усе даручэнні кіраўніка дзяржавы органам пагранічнай службы ў 2022 годзе выкананы. Таксама Прэзідэнту далажылі аб выніках аховы граніцы ў 2022 годзе.

Задача на год — забяспечыць надзейнасць пагранічнай абароны

У размове з журналістамі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Генерал-лейтэнант Анатоль Лапо падкрэсліў, што ніколі ў гісторыі суверэннай Беларусі не прыходзілася ахоўваць граніцу з дзяржавай, дзе ідуць баявыя дзенняі. Гэта таксама накладвае свой адбітак. «Нам прыйшлося перабудаваць ахову граніцы на паўднёвых накірунках па ўсіх параметрах», — адзначыў ён.

Анатоль Лапо расказаў, што на 2023 год Прэзідэнтам пастаўлены задачы па ахове граніцы не менш важныя, чым былі ў мінулым годзе. Па яго словах, тых сродкаў і сіл, якія маюць пагранічнікі, дастаткова, каб выканаць пастаўленыя задачы і забяспечыць надзейную ахову граніцы. 

«Наша задача ў гэтым годзе — забяспечыць надзейнасць пагранічнай абароны, забяспечыць пропуск у нашу краіну законапаслухмяных грамадзян і стаць надзейным шчытом ад тых, хто ідзе да нас з дрэннымі намерамі. І тэхнічных сродкаў, і персаналу дастаткова, каб гэта выканаць. Будуць новыя задачы — будзе новае абсталяванне». — падкрэсліў Анатоль Лапо.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч расказаў, што напружанасць ваенна- палітычнай абстаноўкі прывяла да таго, што да рашэння аб абароне дзяржаўнай граніцы быў дададзены кампанент абароны ў паветранай прасторы. Адказнасць за гэтую задачу нясуць Узброеныя сілы, з улікам разівцця ваенна-палітычнай абстаноўкі гэтая адказнасць толькі ўзрастае. 

«Нашы сілы і сродкі гатовыя да прыкрыцця аператыўных накірункаў. Яны могуць зрэагаваць на рызыкі, праблемы і пагрозы. Менавіта развіццё абстаноўкі, яе напружанасць прымусіла нас у мінулым годзе павялічыць сілы і сродкі ў радыётэхнічных войсках, ракетных і зенітных войсках. Прымяннне гэтых сродкаў дазваляе паніжаць і ў пэўнай ступені выключаць верагоднасць пралёту парушальнікаў граніцы на тэрыторыю нашай краіны», — сказаў Віктар Гулевіч. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.