У першыя дні тыдня ў нашай краіне працягвае ўтрымлівацца павышаны тэмпературны фон у асноўным на 4—7 градусаў вышэй за кліматычную норму з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу і туманамі, што больш нагадвае надвор'е канца лістапада. У бліжэйшыя дні кіраванне надвор'ем пяройдзе да вобласці павышанага атмасфернага ціску і вільготнай паветранай масы. У аблоках з'явяцца праясненні, ападкаў стане менш, а тэмпературная анамалія паменшыцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па крайняй поўначы краіны прагназуецца невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі магчымы слабы туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да мінус 7 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 10. Днём слупок тэрмометра пакажа мінус 3—плюс 2 градусы.
У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. Месцамі слабыя туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, а пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе мінус 3—плюс 2 градусы.
У пятніцу месцамі па Беларусі пройдзе невялікі снег і мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе да 1—7 марозу, а пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Днём — мінус 4—плюс 2 градусы.
Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у суботу прагназуецца пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 9—12 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.
А вось у канцы тыдня тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, ападкі стануць больш інтэнсіўнымі і распаўсюдзяцца яны на большую частку тэрыторыі.
У нядзелю ноччу па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 2—8 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 9—13 градусаў. Днём слупок тэрмометра будзе ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.
Увага! На Бярэзіне каля Бабруйска (Магілёўская вобласць) узровень вады перавысіў небяспечна высокую адзнаку, пры якой раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Белгідрамет абвясціў штармавое гідралагічнае папярэджанне.
Сяргей КУРКАЧ
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.