Вы тут

«Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці»


Рэзалюцыя выязнога семінара

Удзельнікі выязнога семінара, арганізаванага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, з удзелам кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, спорту і турызму, устаноў адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Беларускай праваслаўнай царквы, абмеркаваўшы гісторыю, асаблівасці, перспектывы і кірункі дзяржаўнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, адзначылі наступнае.


Фота: pixabay.com

Рэспубліка Беларусь — суверэнная незалежная дзяржава, якая прайшла шматвяковы гістарычны шлях грамадска-палітычнага станаўлення і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці звязана з Полацкім і Тураўскім княствамі, Старажытнай Руссю, Вялікім Княствам Літоўскім, у тым ліку ў складзе Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыяй, СССР. Важнымі элементамі гісторыі Беларусі, якія ілюструюць мінулае і дазваляюць на практыцы ўсвядоміць, наколькі самабытная і багатая матэрыяльная і духоўная культура нашых продкаў, з’яўляюцца гістарычныя артэфакты.

Абраўшы сваю ўнікальную мадэль дзяржаўнасці, заснаваную на ўласцівай беларусам дзяржаўна-прававой ідэнтычнасці, наша краіна робіць стаўку на моцную і самадастатковую дзяржаўную ўладу, у аснове якой — законнасць і народаўладдзе, міралюбнасць і стварэнне, адзінства і згуртаванасць грамадства, сацыяльная справядлівасць і традыцыйныя духоўна-маральнасці каштоўнасці.

Беларусь заўсёды знаходзілася ў эпіцэнтры сусветных падзей і інтарэсаў глабальных ігракоў.

Праводзімая цяпер у краінах Захаду палітыка фальсіфікацыі гісторыі, ігнаравання агульнага мінулага народаў, скажэння праўды аб бяспрыкладнай бітве чалавецтва з фашызмам стала адной з галоўных прычын імклівага росту напружанасці, дэградацыі сістэмы міжнароднай бяспекі, адмовы некаторых краін ад сваіх прамых абавязацельстваў па міжнародных дагаворах і пагадненнях, дыскрэдытацыі міжнародных пляцовак ААН і АБСЕ.

Разам з тым ва ўмовах сучаснай нестабільнай і агрэсіўнай геапалітычнай архітэктуры свету Рэспубліка Беларусь па-ранейшаму застаецца аазісам міру, стварэння і спакою.
Нягледзячы на складаную сусветную абстаноўку, наша краіна адкрытая да паважлівага і раўнапраўнага дыялога з усімі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Па выніках правядзення выязнога семінара і абмеркавання шырокага кола пытанняў удзельнікі канстатуюць, што:

  • першымі гістарычнымі формамі беларускай дзяржаўнасці з’яўляліся Полацкае і Тураўскае княствы;
  • хрышчэнне Русі ў 988 г. азнаменавала культурны і светапоглядны выбар нашых продкаў, заснаванне Полацкай епархіі ў 992 г. стала важнай вяхой гэтага працэсу;
  • гуманістычныя погляды Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага спрыялі фарміраванню беларускага этнасу і шмат у чым вызначылі цывілізацыйны выбар беларускага народа;
  • сістэма кіравання Полацкай зямлёй і традыцыі народаўладдзя Полацкага веча аказалі істотны ўплыў на сацыяльна-палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага як адной з гістарычных форм беларускай дзяржаўнасці, які ўзнік на аснове зямель сучасных Беларусі і Літвы;
  • у перыяд Вялікага Княства Літоўскага створаны перадавыя для таго часу сістэмы дзяржаўнага кіравання і права; афіцыйнай мовай з’яўлялася старабеларуская, на якой складзены кадыфікаваныя крыніцы права — Судзебнік 1468 г., Статуты 1529, 1566 і 1588 гг.;
  • менавіта ў Вялікім Княстве Літоўскім у выніку складаных сацыяльна-эканамічных, палітычных і этнічных працэсаў на працягу XIV — XVI стст. сфарміравалася беларуская народнасць;
  • цяжкім выпрабаваннем для беларусаў быў перыяд знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай — федэратыўнай дзяржавы Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, створанай у адпаведнасці з Люблінскай уніяй 1569 г. (войны, сацыяльныя і канфесійныя канфлікты, культурная і дзяржаўная асіміляцыя, паланізацыя шляхты і мяшчан прывялі да ўпадку культуры беларусаў, істотна запаволілі нацыянальнае развіццё беларускага народа і яго дзяржаўнасці);
  • у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыйскай імперыяй, Прускім Каралеўствам і Расійскай імперыяй у 1772, 1793 і 1795 гг. землі сучаснай Беларусі паступова былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі, што забяспечыла Беларусі тэрытарыяльную цэласнасць, эканамічную мадэрнізацыю і працяглае мірнае развіццё, спыніла паланізацыю, садзейнічала развіццю нацыянальна-духоўных традыцый, фарміраванню беларускай нацыі, распаўсюджванню пісьменнасці; беларусы разглядаліся як частка трыадзінага (вялікарусы, беларусы і маларусы) тытульнага народа Расійскай імперыі;
  • рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. забяспечылі адносна спрыяльную канкрэтна-гістарычную сітуацыю для стварэння ў студзені 1919 г. першай беларускай дзяржавы — Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі;
  • спроба абвяшчэння ў 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларускай народнай рэспублікі стала тупіковым напрамкам развіцця айчыннай дзяржаўнасці і не сустрэла падтрымкі народа;
  • стварэнне ў снежні 1922 г. Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік стала лёсавызначальным этапам нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва; у 1924 і 1926 гг. у склад Беларускай ССР былі ўключаны раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, што забяспечыла спрыяльныя ўмовы для эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця беларускага народа;
  • уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР восенню 1939 г. стала актам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы;
  • Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне над нацысцкай Германіяй і яе сатэлітамі была дасягнута дзякуючы надзвычайнай стойкасці, гераізму, мужнасці і самаадданасці савецкіх людзей, менавіта на савецка-германскім фронце вораг панёс 73% сукупных страт;
  • савецкі партызанскі і падпольны рух меў у Беларусі ўсенародны характар і ўпісаў гераічную старонку ў айчынную гісторыю, стаў адным з вырашальных фактараў разгрому гітлерызму;
  • нягледзячы на жахлівую палітыку генацыду, якая праводзілася нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, беларускі народ пры падтрымцы іншых саюзных рэспублік самааддана адстойваў незалежнасць Айчыны, захоўваў нацыянальныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці;
  • у 1945 г. Беларуская ССР (у знак прызнання міжнароднай супольнасцю самаадданай барацьбы беларускага народа і значнасці яго ўкладу ў перамогу над германскім нацызмам) стала адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, што аб’ектыўна садзейнічала ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці;
  • галоўным вынікам савецкага перыяду стала тое, што беларуская дзяржаўнасць набыла геапалітычную вагу, рэальны сацыяльна-эканамічны базіс, які забяспечыў далейшы прагрэс краіны;
  • у 1991 г. па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з высокім узроўнем развіцця;
  • распад СССР стаў буйной геапалітычнай катастрофай, ажыццёўленай насуперак волі беларускага народа, выяўленай на рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г.;
  • у 1990 г. Вярхоўным Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 1994 г. — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, галоўным дасягненнем якой стала ўвядзенне пасады прэзідэнта і прававое замацаванне суверэнітэту нашай краіны;
  • з 1991 г. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дзяржавай — удзельніцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, з 1999 г. — Саюзнай дзяржавы, з 2015 г. — дзяржавай — членам Еўразійскага эканамічнага саюза;
  • вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г. па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі, што беларусы сталі палітычна сталай нацыяй і выбралі эвалюцыйны шлях развіцця праз захаванне грамадскай згоды, прававых і культурных традыцый;
  • у 2021 г. дзень 17 верасня (пачатак вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г.) замацаваны ў якасці дзяржаўнага свята, якое штогод адзначаецца, — Дня народнага адзінства;
  • цяпер Рэспубліка Беларусь устойліва і дынамічна развіваецца — прымнажаецца нацыянальны набытак, на новы інавацыйны ўзровень выходзяць эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера і навука;
  • абноўленая 27 лютага 2022 г. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь узмацніла інстытуты дзяржаўнай улады і народаўладдзя, у тым ліку праз замацаванне ў Асноўным Законе Усебеларускага народнага сходу як найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, пацвердзіўшы унікальнасць выбранага беларусамі самастойнага шляху развіцця;
  • падкрэсліваюць, што:
  • нацыянальная кансалідацыя беларусаў была аб’ектыўным і заканамерным вынікам сацыяльных і геапалітычных працэсаў на працягу шматвяковай гісторыі нашай краіны;
  • у станаўленні беларускай нацыі вялікую ролю адыгралі традыцыі верацярпімасці і прыязнасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і канфесій, якія традыцыйна пражываюць на тэрыторыі Беларусі;
  • беларуская мова ўплывае на развіццё нацыянальнай самасвядомасці і культуры беларусаў;
  • Рэспубліка Беларусь захоўвае пазітыўнае стаўленне да ўсіх перыядаў сваёй гісторыі, адмаўляе любыя формы этнічнага і культурнага нацыяналізму;
  • у рамках дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь сфарміраваны прынцып прыярытэту дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, рэалізацыя якога садзейнічае пабудове сацыяльна справядлівага грамадства і забеспячэнню правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян;
  • духоўна-ідэалагічнымі дамінантамі айчыннай прававой сістэмы з’яўляюцца прыхільнасць нацыянальным традыцыям, фарміраванне сацыяльна адказных паводзін, забеспячэнне грамадзянскай згоды, захаванне гістарычнай памяці;
  • асаблівасцю сучаснай беларускай мадэлі дзяржаўнага кіравання з’яўляецца захаванне яе нацыянальнай самабытнасці і дзяржаўна-прававой ідэнтычнасці, а таксама форм кіравання і самакіравання, якія адпавядаюць светапогляду і менталітэту беларускага народа;

адзначаюць:

  • безумоўную апраўданасць аб’яўлення Кіраўніком дзяржавы 2022 г. Годам гістарычнай памяці ў мэтах фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа, 2023 г. — Годам міру і стварэння ў мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы;
  • насычанасць 2023 г. важнымі памятнымі датамі — 1160-годдзе стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем Славянскай азбукі,
  • 800-годдзе першай згадкі г. Нясвіжа, 700-годдзе заснавання г. Ліды, 500-годдзе выдання паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра»,
  • 460-годдзе выдання Брэсцкай Бібліі, 435-годдзе Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага, 120-годдзе выхаду першага тома працы Яўхіма Карскага «Беларусы», 110-годдзе першай пастаноўкі п’есы Янкі Купалы «Паўлінка», 100-годдзе апублікавання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», 80-годдзе трагедыі Хатыні, 80-годдзе пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80-годдзе заснавання Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
  • сістэмнасць работы па захаванні і вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, а таксама паслядоўнасць у ацэнцы ролі і значнасці такой спадчыны ў развіцці беларускай нацыі і сусветнай культуры;

указваюць на неабходнасць:

  • адстойвання праўды аб падзеях і асобах беларускай гісторыі, умацаванне гістарычнай памяці беларускага народа як умовы захавання культурнай ідэнтычнасці і эфектыўнага фактару ў супрацьдзеянні любым праявам неанацызму, нацыяналізму і нагнятання канфрантацыі ў грамадстве;
  • захавання гістарычнай праўды пра гераічны подзвіг беларускага народа, супрацьдзеяння спробам фальсіфікаваць ход, падзеі і вынікі Вялікай Айчыннай вайны, схаваць факты генацыду беларускага народа, рэабілітаваць нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, а таксама нацыяналістычныя фармаванні;
  • супрацьдзеяння бесперапынным спробам выкарыстоўваць шырокі спектр палітычных тэхналогій пратэсту; тэндэнцыйнай і ангажаванай крытыцы абранага суверэннага шляху развіцця, канстытуцыйнага ладу, дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама фальсіфікацыі гісторыі нашай краіны, штучнаму стварэнню гістарычных фактаў, накіраваных на зацвярджэнне вузканацыяналістычнага характару ментальнасці беларусаў і іх нецярпімасці ў адносінах да сваіх братоў-славянаў;
  • грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання дзяцей і моладзі як грамадзян, якія валодаюць глыбокім пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскасці, любові і прыналежнасці да Айчыны і свайго народа;

падкрэсліваюць значнасць:

  • далейшага развіцця дзяржаўнай ідэалогіі і прававога выхавання ў мэтах фарміравання ў насельніцтва дакладнага ўяўлення аб канцэпцыі нацыянальнай дзяржаўнасці;
  • фундаментальных, неад’емных прававых і ідэалагічных прынцыпаў, на якіх грунтуецца тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці (зацвярджэнне ў беларускім грамадстве сацыяльнай роўнасці і сацыяльнай справядлівасці; рух грамадства да моцнай прававой дзяржавы; фарміраванне прамога народаўладдзя і самакіравальных структур грамадзянскай супольнасці; паступальнае развіццё навукі і адукацыі як асноў прагрэсу грамадства і дзяржавы, палітычная пераемнасць, негвалтоўнасць і паступальнасць у сацыяльным развіцці);
  • стварэння ў грамадстве атмасферы сацыяльнай і маральнай нецярпімасці ў адносінах да фальсіфікатараў гісторыі, асоб, якія прыніжаюць перамогі і дасягненні Беларусі і імкнуцца іх зняславіць, а таксама да асоб, якія распаўсюджваюць нацыяналістычную ідэалогію перавагі беларускай нацыі ў адносінах да іншых народаў;
  • духоўнай і выхаваўчай працы святароў Беларусі для выхавання патрыятызму, захавання пераемнасці спрадвечных традыцый, умацавання нацыянальнага адзінства і міжканфесійнай згоды на беларускай зямлі;
  • фарміравання ў грамадстве прававой і гістарычнай культуры, паважлівых адносін да гістарычнага мінулага, навыкаў адэкватнай ацэнкі грамадска-палітычных падзей у дзяржаве і свеце;

адзначаюць запатрабаванасць:

  • актыўнай інфармацыйнай палітыкі сродкаў масавай інфармацыі ў мэтах супрацьдзеяння антыпатрыятызму, маніпуляванню інфармацыяй, прапагандзе ладаў жыцця, заснаваных на кульце гвалту, нетрадыцыйных сямейных каштоўнасцях, скажэнню і фальсіфікацыі гісторыі, а таксама ў мэтах адбіцця знешняй інфармацыйнай агрэсіі і нарастаючага інфармацыйнага ціску;
  • асаблівай увагі дзяржаўных арганізацый і іншых суб’ектаў, абавязаных ажыццяўляць патрыятычнае выхаванне беларускай моладзі ў мэтах процідзеяння дэструктыўнаму ўплыву на іх свядомасць сацыяльных сетак, іншых лічбавых платформ, дзейнасць якіх накіравана супраць канстытуцыйнага ладу, сістэмы беларускіх традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей;
  • узмацнення патрыятычнай накіраванасці сродкамі масавай інфармацыі пры асвятленні падзей грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь;
  • выпрацоўкі агульных, універсальных падыходаў да рэагавання на небяспечныя для Рэспублікі Беларусь і дэструктыўныя для беларускага грамадства выклікі і правакацыі ўнутранага і знешняга характару;

разглядаюць:

  • гісторыю і археалагічную спадчыну беларускага народа як невычэрпныя крыніцы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання, а таксама як фундамент для захавання гістарычнага мінулага і нацыянальнай ідэнтычнасці;
  • у якасці стратэгічных нацыянальных інтарэсаў дасягненне грамадскага кансенсусу па ключавых пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь і кансалідацыю грамадства на аснове нацыянальных духоўна-маральных каштоўнасцей і базавых прынцыпаў ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.