Яго стварэнне абумоўлена нарастаючай патрэбай у шматпрофільных IT-спецыялістах, якія валодаюць кампетэнцыямі ў сферы робататэхнікі і штучнага інтэлекту.
Развіццё гэтага напрамку ў БДУ з’яўляецца перспектыўным дзякуючы напрацаванай магутнай фундаментальнай матэматычнай базе. Студэнты з’яўляюцца ўдзельнікамі і прызёрамі міжнародных алімпіяд і конкурсаў па праграміраванні і робататэхніцы. Сярод іх «IT-Планета», WRO, SAP Leonardo Hackathon, FIRST Global Challenge і інш.
Інавацыйны цэнтр стане міждысцыплінарнай пляцоўкай для навучання будучых праграмістаў, матэматыкаў, біёлагаў, фізікаў, хімікаў і юрыстаў. Для студэнтаў распрацаваны спецкурс, у межах якога яны атрымаюць кампетэнцыі, неабходныя для будучай прафесіі ва ўмовах лічбавай трансфармацыі. На лекцыйных, практычных і лабараторных занятках студэнцкая моладзь зможа вывучаць асновы дадзенага напрамку, падыходы да мадэлявання прылад на базе сучасных праграмных платформ і тэхнічных рашэнняў.
Цэнтр аснашчаны сучаснымі робататэхнічнымі стэндамі. Гэта тры макеты для візуальнай дэманстрацыі бартавых сістэм кіравання робатаў і вывучэння сістэмы іх функцыянавання, канструктары для зборкі прататыпаў сэрвісных мабільных робатаў і калабаратыўны робат-маніпулятар. Апошні ўяўляе сабой механічны аналаг чалавечай рукі, які дазваляе рабіць захоп прадметаў з далейшым іх утрыманнем і перасоўваннем у прасторы.
Для арганізацыі навучальнага працэсу навукоўцы ФПМІ БДУ і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі распрацавалі вучэбна-метадычны комплекс па курсе «Мадэляванне і праграмаванне ў асяроддзі ROS робататэхнічных прылад».
Таксама плануецца правядзенне адукацыйных семінараў у галіне робататэхнікі і штучнага інтэлекту для выкладчыкаў універсітэта.
Акрамя таго, у бліжэйшай перспектыве ў цэнтры будзе арганізавана навучанне для старшакласнікаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.