Вы тут

Скіраваць навуку да практычнай прыбытковай рэалізацыІ


Ад ідэі да серыйнага выпуску: аб тым, як фундаментальную навуку скіраваць да практычнай прыбытковай рэалізацыі, сёння шмат чаго могуць расказаць і падзяліцца вопытам навукоўцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.


Рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прадставіў гомельскі ўніверсітэт на пляцоўцы абмену міжнародным вопытам у галіне інавацыйных ведаў  і тэхналогій — форуме ТІБО.

Моцная база

Адзін з самых буйных адукацыйных рэгіянальных цэнтраў — «універсітэт у кубе». На базе ГДУ працуюць два навукова-даследчыя інстытуты: фізіка-хімічны, гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў. На базе чатырох навукова-даследчых лабараторый функцыянуе Цэнтр калектыўнага карыстання па экалагічным маніторынгу і даследаванні саставу і ўласцівасцяў рэчываў, забяспечаны ўнікальным навуковым абсталяваннем. Ва ўніверсітэце працуе 68 навукова-даследчых лабараторый, з якіх 48 — студэнцкія. Дзейнічаюць тры міжнародныя навукова-даследчыя лабараторыі, створаны тры спецыялізаваныя саветы па абароне дысертацый.

— За мінулы год ва ўніверсітэце было выканана звыш 150 навукова-даследчых работ, — адзначае начальнік навукова-даследчага сектара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Руслан Бародзіч. — Асноўная частка аб'ёму фінансавання навуковай дзейнасці прыпадае на бюджэтную тэматыку — гэта заданні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, асобныя праекты і гранты аспірантаў і студэнтаў.

Летась у рамках заданняў дзяржпраграм вучоныя ўніверсітэта выканалі звыш 70 навукова-даследчых работ, амаль тры дзясяткі грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, адзін асобны праект і два гранты аспірантаў і студэнтаў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Распрацоўкі — у справу

Ва ўніверсітэце вядзецца значная работа па прыцягненні пазабюджэтных крыніц фінансавання навуковай дзейнасці. Рэалізуецца прадукцыя дробнасерыйнай вытворчасці, выконваюцца работы і аказваюцца платныя паслугі для айчынных прадпрыемстваў, арганізацый і замежных заказчыкаў.

— Сярод прыкладаў — пастаўкі паліравальных суспензій прадпрыемствам Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, — кажа Руслан Бародзіч. — Вытворчасць укараняюць супрацоўнікі праблемнай навукова-даследчай лабараторыі перспектыўных матэрыялаў пры факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій. На базе лабараторыі быў арганізаваны вытворчы ўчастак. Ініцыятарам развіцця і ўкаранення інавацыйнай тэхналогіі выступіў загадчык кафедры оптыкі ўніверсітэта Уладзімір Гайшун.

Скарынаўцы паспяхова вырабляюць абразіўны інструмент дробнымі партыямі. Летась паставілі яго айчынным прадпрыемствам на суму звыш 68 тысяч рублёў. Супрацоўнікамі навукова-даследчай лабараторыі «Фізікахімія і тэхналогіі мікра- і нанапамерных сістэм» пад кіраўніцтвам дырэктара навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута, члена-карэспандэнта HAH Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Аляксандра Рагачова летась для беларускіх прадпрыемстваў аказаны паслугі па нанясенні кампазіцыйных вугляродных пакрыццяў на суму каля 32 тысяч рублёў.

Такім чынам універсітэт працягвае развіваць кірунак вакуумна-плазменных тэхналогій — нанясенне зносаўстойлівых пакрыццяў, работу па ўмацаванні дэталяў. Распрацоўкамі навукоўцаў Гомельскага дзяржуніверсітэта цікавяцца медустановы, у выніку рэалізаваныя сумесныя сацыяльна значныя праекты. Гаворка аб метадзе нанясення пакрыццяў з высокімі антыбактэрыяльнымі і антыфунгальнымі пралангіраванымі ўласцівасцямі на паверхні вырабаў медыцынскага прызначэння.

— Рэалізацыя навукаёмістага прадукту — заслуга самых розных факультэтаў, — падкрэслівае Руслан Бародзіч. — На біялагічным факультэце аказваюць паслугі па прадухіленні і кампенсацыі шкоднага ўздзеяння на жывёл і навакольнае асяроддзе пры будаўніцтве розных аб'ектаў: газа- і нафтаправодаў, нафтавышак, тэлевышак. На геолага-геаграфічным факультэце па заказах прадпрыемстваў, сярод якіх Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, выкананы гаспадарчыя дагаворныя работы з ацэнкай магчымасці выкарыстання другасных рэсурсаў; распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па кантролі ўплыву адходаў вытворчасці на навакольнае асяроддзе.

Комплекснае тэсціраванне гульцоў хакейнага клуба «Гомель» на базе навукова-даследчай лабараторыі алімпійскіх відаў спорту.

Працягваецца супрацоўніцтва ўніверсітэта з Гомельскім хімічным заводам. Для прадпрыемства штогод выконваюцца работы па маніторынгу стану падземных вод у зоне ўплыву вытворчасці. На факультэце фізічнай культуры супрацоўнікамі навукова-даследчай лабараторыі алімпійскіх відаў спорту пад кіраўніцтвам прафесара кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Генадзя Нарскіна аказваюцца паслугі па комплексным тэсціраванні фізічнага і функцыянальнага стану спартсменаў рознай кваліфікацыі. Супрацоўнікамі факультэта псіхалогіі і педагогікі аказваюцца паслугі па навукова-метадычным кансультаванні ў галіне псіхалогіі і педагогікі.

Навука і камунікацыя, кааперацыя, крэатыў

— Між тым, універсітэт падтрымлівае цесныя сувязі з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі навуковымі і навучальнымі цэнтрамі Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. Па дагаворах аб супрацоўніцтве выконваюцца сумесныя даследаванні па розных кірунках. Сярод асноўных партнёраў — Кітайская Народная Рэспубліка і Расійская Федэрацыя, — дадае суразмоўнік. — Супрацоўніцтва з НАН Беларусі, арыентацыя навуковай дзейнасці на прыярытэтныя для краіны кірункі садзейнічалі фарміраванню ў ГДУ калектываў з прыкметамі і атрыбутамі навукова-педагагічных школ. Сёння такіх ва ўніверсітэце 12. На чале іх стаяць вучоныя, вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

Толькі за мінулы год Гомельскі дзяржуніверсітэт браў удзел у рабоце больш як двух дзясяткаў выставак навуковых дасягненняў. У сферы вынаходніцкай дзейнасці летась універсітэт атрымаў восем патэнтаў на аб'екты прамысловай уласнасці.

Адзін з найважнейшых сродкаў павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, развіцця навукова-даследчай дзейнасці, перакананы ва ўніверсітэце, гэта заахвочванне студэнтаў да навукова-даследчай работы. У гэтым кірунку скарынаўцы таксама адзначаюць добрую дынаміку. За мінулы год да канферэнцый розных узроўняў студэнты падрыхтавалі без малога 1400 дакладаў, апублікавана больш як паўтары тысячы навуковых студэнцкіх работ, звыш 80 з іх адзначаны на конкурсах і выстаўках рознага ўзроўню. Сёння працягваецца значная работа ўніверсітэта па замацаванні ў міжнародных навуковых рэйтынгах.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ГДУ імя Ф. Скарыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».