Вы тут

Крывавыя «джунглі»


Як назавеш карабель, так ён і... патоне. Альбо яшчэ так можна апісаць гэтую падзею — гісторыя паўтарылася ў выглядзе трагедыі. Зараз фэйкавыя сімвалы і мроі па дзяржаве-лімітрофе рухаюць калектыўны розум «калён». Хаця які розум, тут больш запраграмаваныя эмоцыі. Менавіта па псіхалагічным шаблоне зараз камплектуюць з беларускіх эмігрантаў-»змагароў» тыя «калёны» не на іх бойку. Кідаюць туды, нібы дровы, у топку сусветнай вайны.


Гэта я пра «каліноўцаў», якія збеглі ў еўрапейскую «мару». Да прусакоў у танных хостэлах, да абыякавых чужынцаў, да — самае страшэннае — сваіх «куміраў» — гандляроў жыццямі заблукалай моладзі. Менавіта «асобы» і «твары» пратэсту працягваюць пужаць гэтых падатлівых «бегуноў» беларускім «рэжымам» і «бласлаўляюць» іх на смерць за заморскія інтарэсы.

Гэта якімі д'ябламі трэба быць, каб абвінавачваць Беларусь у падрыхтоўцы да вайны (пра дзясяткі тысяч вайскоўцаў каля беларускага памежжа ад Гомеля да Гродна і эшалоны танкаў і бранятэхнікі НАТА яны не расказваюць), затое самі сваіх прыхільнікаў адпраўляць на сапраўдную вайну.

А ўсё ляжыць на паверхні. Розуму ў гэтых «лідараў і лідарак» няма, што ўжо даўно зразумела. Вельмі страшна, што ў іх няма сэрца. Вось таму яшчэ іх трымаюць, падкормліваюць гаспадары-лялькаводы. Хай клічуць новую кроў. Хай ідуць забіваць і паміраюць. Усё па «плане Давоса», як і павінна быць у «джунглях». Спраўджваецца жудасная мара інфернальнага калектыўнага Захаду — пасеяць нянавісць сярод братоў-славян. Бо калі яны разам, то сцяг Перамогі лунае над рэйхстагам, а калі паасобку, то самыя старажытныя храмы выхаваныя «эўрапейцы» ператвараюць у стайні.

Вось таму такая ўвага да збірання «каліноўцаў». У «палка» такая страшэнная місія. Знішчаць саміх сябе, сваю (і нашу з вамі) будучыню. Гэта якімі д'ябламі трэба быць, каб умела прамываць мазгі дзецям Беларусі, каб тыя ішлі забіваць і паміраць. Відаць, д'ябал цяпер ходзіць не ў «Prada», ён у розных абліччах — латушак, ціханоўскіх, шчагельскіх, пракоф'евых — з ласкавай усмешкай штурхае нашу моладзь у кацёл супярэчнасцяў, у пекла вайны.

Вось таму Прэзідэнт прапанаваў дараваць, а значыць — выратаваць, тых, хто ішоў супраць краіны мяцежным маршам. Гэта так па-бацькоўску, па-людску. І калі бацькі затрыманых «змагароў», якія імкнуліся ў вір «каліноўства», а трапілі ў ГУБАЗіК ці КДБ, спачатку і пасылалі праклёны на адрас тых супрацоўнікаў, то зараз ім удзячныя. Лепш за беларускімі кратамі, чым у сырой зямлі, што нават ужо не належыць Украіне. За зброю ў руках ім трэба будзе адказваць.

Мяне турбуе адно: а чаго ціханоўскія, латушкі, сахашчыкі і іншая інфернальная навалач не залічвае ў спіс «неверагоднага палка» сваіх дзяцей? А самі чаму не ў складзе фарміравання?

І апошняе, калі не галоўнае. Па настроях палітычных эліт Польшчы відаць, што яны гатовыя ўжо да радыкальнага варыянта рэкрутынгу. Па-нацысцку — пад руляй аўтамата, выспяткамі — у склад сучаснага абвера. «Нацбатаў», «палкоў», дарэчы, не іх героя. Такія заявы ўжо гучаць наконт украінскіх бежанцаў. Карміць «psіa kreu» дарма паны не будуць. І ўжо не мэйнстрымным у Еўропе беларускім збеглым адседзецца у танных хостэлах ніхто не дасць.

Звяртаюся да тых, хто сваімі ўмела прамытымі мазгамі лічыць чарговы паход «дранг нах остэн» вялікай ідэяй. Насамрэч гэта чарговая прагная спроба абагаціцца, тых, хто ўсё гэта закруціў. Яны імкнуцца дзяцей Беларусі ператварыць (многіх, на жаль, ужо ператварылі) у гарматнае мяса. Пашкадуйце родную маці, сваю краіну, зберажыце сябе для яе будучыні. А інакш — заслона пад жалобны пахавальны марш...

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.