Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» працягвае работу. За першыя тры дні яе наведалі больш як 30 тысяч чалавек. Свае дасягненні на ёй дэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. У экспазіцыі прадстаўлена больш за тысячу распрацовак.
Сёння на выстаўцы працуюць валанцёры БРСМ, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі. Студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Таццяна Калодзіч: «Навіна аб тым, што выстава прадоўжана яшчэ на тыдзень, стала для мяне радаснай падзеяй. Мы з сябрамі адразу адгукнуліся і зноў гатовы аказаць неабходную валанцёрскую дапамогу. Можна з упэўненасцю сказаць, што выстаўка — надзвычай цікавая. Вельмі нечакана, наколькі разнастайныя інавацыі тут прадстаўлены. Уразіла інавацыйнасць ваеннай тэхнікі. Сёння гэта вельмi важна. Кажу з упэўненасцю: Беларусь насамрэч — інтэлектуальная! А яшчэ наша Беларусь — інавацыйная! Мы, валанцёры, будзем вельмі рады бачыць наведвальнікаў на выстаўцы і пры неабходнасці акажам ім патрэбную дапамогу».
Студэнт першага курса гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Первышаў таксама валанцёрыў. Але сёння ён прыйшоў сюды як звычайны наведвальнік, каб бліжэй пазнаёміцца з беларускімі ноў-хаў: «Я працаваў тут валанцёрам ад БРСМ. Адказваў за стэнд са спілс-картай Беларусі. Гэта такая гульня-галаваломкі, трэба правільна „сабраць“ Беларусь з рэгіёнаў. Мне было вельмі цікава, бо мая спецыяльнасць — „рэгіёназнаўства“. Ад ахвотных не было адбою! Канешне, я гутарыў са шматлікімі наведвальнікамі, і не толькі з імі, размаўляў і з нашымі валанцёрамі. Агульнае меркаванне: выстаўка і распрацоўкі — супер! Сёння прыйшоў разгледзець усё ў дэталях. Вельмі пазнавальна. Выдатна, што наш Прэзідэнт падоўжыў работу выстаўкі. Лічу, што ўсім трэба знайсці час, каб дайсці да „БелЭкспа“. Для мяне галоўны набытак — першы беларускі наўтбук. І няхай ён яшчэ толькі на 30 працэнтаў наш, але гэта, як кажуць, першыя крокі. А вось хто можа назваць ноўтбук, які складаецца з дэталяў толькі з адной краіны? Ніхто! Рады, што прыйшла ідэя аб правядзенні такой выстаўкі, і што на яе прыходзіць шмат маладых людзей. Хай глядзяць! Бо моладзь, ды ўвогуле многія людзі, думаюць, што ўсе адкрыцці ідуць да нас з Захаду. А тут, на выстаўцы, мы бачым навуковы патэнцыял Беларусі. І ён таксама вялізны! Выстаўка — найлепшы таму доказ...»
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота brsm. by
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.