Вы тут

Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у ААЭ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Самалёт кіраўніка дзяржавы здзейсніў пасадку ў аэрапорце Абу-Дабі, паведамляе БелТА.


Раней са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта Беларусі паведамлялася, што па запрашэнні кіраўніцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Прэзідэнта Зімбабвэ кіраўнік беларускай дзяржавы ў бліжэйшыя дні наведае з візітам гэтыя краіны. Падчас візітаў у Прэзідэнта Беларусі запланаваны шэраг сустрэч і перамоў.

Тэму супрацоўніцтва з Эміратамі Аляксандр Лукашэнка ўздымаў нядаўна падчас наведвання выставы «Беларусь інтэлектуальная». Як вядома, краіны рэалізуюць шэраг маштабных праектаў. Асаблівую цікавасць кіраўніка дзяржавы на выставе выклікалі распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту. Гэтую тэму ён абмяркоўваў раней падчас сустрэч з замежнымі партнёрамі, у тым ліку з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія сур’ёзна займаюцца гэтым кірункам. І Аляксандр Лукашэнка гатовы дадаткова паспрыяць у развіцці супрацоўніцтва эмірацкага боку з беларускімі партнёрамі: «Мяне запрашаюць у Эміраты. Яны там сур’ёзна займаюцца штучным інтэлектам. Калі патрэбна дапамога, калі ласка, я магу гэта зрабіць. Я буду сустракацца з чалавекам, які гэтым займаецца і фінансуе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У гэтай сувязі Аляксандр Лукашэнка нагадаў і аб праекце па будаўніцтве ў Мінску эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны бераг». «Чаму я на гэта клюнуў: не толькі таму, што там $5 млрд інвестыцый будзе, а яны паабяцалі мне стварыць гэты разумны горад. І там магутную адукацыйную платформу па штучным інтэлекце. Там будзе ўніверсітэт, будзем рыхтаваць людзей, — распавёў кіраўнік дзяржавы. — Калі патрэбна падтрымка або вялікія кантакты з гэтымі людзьмі (яны далёка прасунуліся ў гэтым плане), калі ласка».

У цэлым жа гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ паступальна развіваецца. Сумесныя інтарэсы і перспектывы супрацоўніцтва ляжаць у тым ліку ў такіх сферах, як інвестыцыі, прамысловасць, сельская гаспадарка, банкаўская справа і фінансы, транспарт і лагістыка, адукацыя і навуковыя даследаванні, спорт і турызм.

Узаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і ААЭ з’яўляецца спрыяльным фактарам для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь не толькі імкнецца выкарыстоўваць магчымасці ёмістага рынку ААЭ для экспарту тавараў і паслуг, але таксама выкарыстоўвае транспартна-лагістычныя перавагі паставак сваёй прадукцыі з ААЭ ў краіны Блізкага Усходу і Афрыкі. Беларусь разлічвае на сустрэчныя ініцыятывы і эмірацкага бізнесу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.