Вы тут

«Прарыўныя адкрыцці адбываюцца на мяжы парадоксу». Маладая вучоная аб важнасці ўмення адыходзіць ад шаблонаў


Вучоная Кацярына Кобец доўга і з захапленнем можа расказваць аб малекулярнай генетыцы. Паколькі, на яе думку, менавіта за гэтай навукай будучыня, паведамляе БелТА.


«Яна цяпер развіваецца хуткімі тэмпамі, але ўсё роўна пакуль больш падобна да прорвы, у якой тоіцца шмат нязведанага», — адзначае Кацярына Кобец.

Асабіста ёй цікава спадчынная схільнасць чалавека да аднаго з самых распаўсюджаных захворванняў стагоддзя — астэапарозу. Пры гэтым захворванні скелет становіцца слабым: косці схільны да пераломаў нават пры невялікіх траўмах. Астэапароз называюць «ціхай эпідэміяй» ХХІ стагоддзя і цяпер яго выяўляюць у двух з трох беларусаў пасля 50-60 гадоў.

За 10 гадоў Кацярына правяла шмат даследаванняў на гэту тэму. Іх вынікі апублікаваны ў многіх навуковых часопісах, у тым ліку за мяжой. Нядаўна яна выступіла на Расійскім кангрэсе па астэапарозе і заняла першае месца ў конкурсе маладых вучоных.

Што аб «ціхай эпідэміі» за доўгія гады работы зразумела Кацярына Кобец, якія парады яна дае тым, хто хоча надоўга захаваць косці трывалымі, і якім нечаканым хобі аддае ўвесь свой вольны час — аб гэтым вучоная расказвае ў праекце «Беларусы ў кадры».

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.