Валавы збор бавоўны ў Кітаі ў мінулым годзе стабільна павялічваўся, паколькі спрыяльныя ўмовы надвор’я прывялі да павышэння ўраджайнасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле звестак Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, летась аб’ём вытворчасці бавоўны ў краіне склаў каля 5,98 мільёна тон, павялічыўшыся на 4,3 працэнта ў гадавым вылічэнні. У мінулым годзе ў Кітаі ўраджайнасць бавоўны з аднаго гектара ўзрасла на 5,3 працэнта — да амаль двух тон.
Дзякуючы сонечнаму надвор’ю і ўмераным ападкам ураджайнасць бавоўны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР) на паўночным захадзе Кітая ўзрасла на 5,5 працэнта, паведаміў чыноўнік ДСУ Ван Гуйжун. На долю Сіньцзяна прыпала 90,2 працэнта ад агульнага аб’ёму вытворчасці бавоўны ў краіне. Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення, агульная плошча баваўняных палеткаў Паднябеснай склала каля 3 мільёнаў гектараў.
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.