Вы тут

Экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на форуме па будаўніцтве і энергетыцы ў Бішкеку


Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе беларускую экспазіцыю на адным з буйнейшых спецыялізаваных форумаў у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Міжнародны кангрэсна-выставачны форум «Будаўніцтва, энергетыка, спецтэхніка і бяспека» пройдзе 18-20 красавіка ў Бішкеку (Кыргызстан), паведамілі БелТА ў НЦМ.


Форум праводзіцца штогод з 2003 года і паспеў ужо зарэкамендаваць сябе ў якасці эфектыўнай платформы для распаўсюджвання тавараў і паслуг, устанаўлення новых кантактаў, а таксама заключэння дагавораў і здзелак.

У рамках форуму на адной пляцоўцы адбудуцца выстаўкі: KyrgyzBuild (будаўніцтва і інтэр’ер), EnergyExpo Kyrgyzstan (энергетыка і асвятленне), KyrgyzComex (дарожнае будаўніцтва, спецтэхніка, камплектуючыя), SafetyExpo Kyrgyzstan (сродкі бяспекі, ахова і проціпажарная абарона).

У 2023 годзе ўдзел пацвердзілі кампаніі з Кыргызстана, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Ірана, Турцыі, Рэспублікі Карэя і іншых краін.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае айчынныя прадпрыемствы прыняць удзел у экспазіцыі ў рамках выставы, а таксама прапануе распрацоўку індывідуальнага дызайн-праекта стэнда, рэкламна-інфармацыйную падтрымку, мэтавую рассылку запрашэнняў дзелавым колам для наведвання беларускага стэнда, браніраванне гасцініц і авіябілетаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.