Вы тут

Рачкоў: рэзалюцыі Еўрапарламента не маюць ніякай юрыдычнай сілы


Рэзалюцыі Еўрапарламента не маюць ніякай юрыдычнай сілы, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў, каментуючы прыняцце Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі «Аб стварэнні трыбунала па справе аб агрэсіі супраць Украіны», перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«У Савеце Рэспублікі мы катэгарычна асуджаем рэзалюцыю Еўрапейскага парламента ад 19 студзеня, якая з’яўляецца адкрыта палітычна ангажаваным дакументам. Мы, вядома, вельмі часта атрымліваем падобнага роду дакументы з Еўрапейскага парламента і вымушаныя пастаянна адзначаць, што яны не адпавядаюць рэчаіснасці, у іх шмат дэзінфармацыі, фэйкаў. Вось і чарговы дакумент з’явіўся аб нібыта стварэнні нейкага трыбунала па справе аб агрэсіі супраць Украіны, — сказаў Сяргей Рачкоў. — Дакументы Еўрапейскага парламента, у прыватнасці рэзалюцыя, не носяць ніякай юрыдычнай сілы. Гэта больш інструмент для аказання ціску на асобныя краіны. У тым ліку робяцца спробы працягваць аказваць ціск у дачыненні да Рэспублікі Беларусь. Фактычна гаворка ідзе аб умяшанні ва ўнутраныя справы нашай краіны».

«Мы адкрыта і выразна заяўляем, што Рэспубліка Беларусь, знаходзячыся ў сэрцы Еўропы, пастаянна праводзіць міралюбную знешнюю палітыку, накіраваную на мірнае суіснаванне дзяржаў, — канстатаваў сенатар. — Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што менавіта Аляксандр Лукашэнка быў ініцыятарам мірных расійска-ўкраінскіх перагавораў, тры раўнды якіх адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта за апошнія больш чым 25 гадоў пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі наша краіна дасягнула значных вынікаў у сацыяльна-эканамічным, духоўным, культурным развіцці. Таму не можа быць ніякай гаворкі аб тым, што Беларусь мае дачыненне да сітуацыі ў Украіне. А Еўрапейскаму парламенту, мабыць, трэба было б задумацца пра тыя карупцыйныя скандалы, якія ў іх адбываюцца. Таму не Еўрапейскаму парламенту вучыць Рэспубліку Беларусь».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.