Вы тут

Жанчына атрымала траўму галавы ў начным клубе Наваполацка


У начным клубе Наваполацка пацярпела 37-гадовая мясцовая жыхарка. Паведамленне ў міліцыю з бальніцы паступіла каля пяці гадзін раніцы. Жанчына атрымала рэзаную рану мяккіх тканін галавы. Траўма стала вынікам пападання асколка бутэлькі.


Як высветлілі аператыўнікі Наваполацкага ГАУС, хуліганскі ўчынак здзейсніў 28-гадовы мясцовы жыхар. Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчына шмат выпіў і ўступіў у канфлікт з іншым наведвальнікам забаўляльнай установы, ударыў яго бутэлькай, і яна разляцелася на кавалкі. Адзін з іх і трапіў у галаву жанчыне. Пацярпелая страціла прытомнасць, была дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.

Падазраваны ўцёк з месца злачынства. Праз некаторы час ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У адносінах да мужчыны заведзена крымінальная справа, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».