Вы тут

Надвор'е: уначы — зіма, а ўдзень — ужо амаль вясна


Другі месяц зімы набліжаецца да завяршэння. Прыток акіянічнага паветра, які ўтрымліваў у нашай краіне цёплае надвор'е, пацясніла зона павышанага атмасфернага ціску, і таму пачне падмарожваць. Адпаведна, у найбліжэйшыя выхадныя будуць панаваць завіруха і галалёдзіца, а таксама невялікі снег і мокры снег, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Зімовае надвор'е пачне адчувацца ў ноч на суботу, калі чакаецца невялікі снег. Удзень атмасферны ціск пачне расці, і істотных ападкаў не будзе. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 марозу, днём — ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

У нядзелю ноччу яшчэ захаваецца ўплыў зоны павышанага атмасфернага ціску. Таму прагназуецца без ападкаў. Днём з Балтыйскага мора прыйдзе атмасферны фронт, які прынясе месцамі па краіне кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Начная тэмпература паветра будзе ў межах мінус 2—9 градусаў, пры праясненнях да 10—12 марозу. Удзень слупок тэрмометра пакажа ад нуля да мінус 5 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне псавацца. У панядзелак Беларусь акажацца пад уплывам цыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі, які прынясе нам ападкі. Ноччу па паўночна-заходняй частцы, днём у многіх раёнах краіны прагназуецца снег, мокры снег, таксама днём — з дажджом і ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Месцамі завіруха, наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра будзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Па прагнозах айчынных сіноптыкаў, у апошні дзень студзеня (аўторак) цыклон працягне свой рух на Архангельскую вобласць Расіі, а тэрыторыя Беларусі акажацца ў яго тылавой частцы. У такой сітуацыі на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдзе снег і мокры снег. Месцамі прагназуецца слабая завея, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.