Вы тут

Белгідрамет мадэрнізуе лікавую мадэль прагнозаў надвор’я для павышэння дакладнасці


У Белгідрамеце працуюць над мадэрнізацыяй лікавай мадэлі прагнозаў надвор’я. Пра гэта распавяла на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Кузьміч, перадае БелТА.


Як адзначыла спецыяліст, паспяховасць любой службы залежыць ад выкарыстаных у працы тэхналогій. Белгідрамет разумее неабходнасць укаранення новых распрацовак і крыніц інфармацыі, у сувязі з чым актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі розных навуковых прац.

«Сумесна з Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі мы рэалізуем праект па мадэрнізацыі лікавай мадэлі прагнозаў надвор’я, якая выкарыстоўваецца ў нас у Белгідрамеце. Гэта выконваецца для павышэння дакладнасці і апраўдвальнасці прагнозаў надвор’я», — адзначыла Святлана Кузьміч.

Паводле яе слоў, раней у гэтую мадэль акрамя дадзеных метэаралагічных станцый і гідралагічных пастоў дадалі яшчэ дадзеныя метэаралагічных радыёлакатараў.

«На дадзены момант мы працуем над укараненнем у лікавую мадэль дадзеных тэмпературна-ветравых профілемераў, якія былі закуплены намі раней», — падкрэсліла спецыяліст.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.