Дапоўнены пералік ВНУ, у якія без экзаменаў залічаць пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2022 года № 506, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дадаткова ўключаны Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
Таксама пашыраны пералік спецыяльнасцей, на якія могуць залічыць у Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.