Вы тут

Беларусбанк з 2 лютага ўводзіць абмежаванні па аперацыях з карткамі для абароны ад махляроў


Беларусбанк з 2 лютага ўводзіць абмежаванні па аперацыях з карткамі для абароны ад махляроў, паведамілі ў банку.


Раней было ўстаноўлена абмежаванне на грашовыя пераводы з выкарыстаннем карт у памеры Br400 па картках клуба «Аксаміт» і ў памеры Br3 тыс. па іншых дэбетавых картках банка ў каляндарныя суткі. З 2 лютага гэта абмежаванне будзе дзейнічаць і пры пераводах паміж карткамі банка аднаго кліента, а таксама на карткі банка «любімых» асабістых нумароў. Адмяніць яго ўладальнік рахунку можа, патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр па нумары 147 або напісаўшы заяву ва ўстанове банка.

Таксама з 2 лютага банк змяняе памеры абмежаванняў па пераводах грашовых сродкаў для атрымання наяўных па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»). Так, мінімальная аднаразовая сума пераводу павінна складаць Br10, максімальная-Br100. Акрамя таго, з выкарыстаннем адной карткі за 24 гадзіны можна правесці не больш за дзве аперацыі на суму не вышэй за Br200. На працягу чатырох дзён (96 гадзін) максімальная колькасць аперацый з выкарыстаннем адной карткі не павінна перавышаць шасці на суму не больш за Br600. А за 30 дзён (720 гадзін) з выкарыстаннем адной карты можна здзейсніць максімальна 15 аперацый пераводаў на суму не больш за Br1,5 тыс.

Такія меры закліканы мінімізаваць выпадкі крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў трымальнікаў плацежных картак.

У Беларусбанку нагадалі, што староннія не павінны ведаць рэквізіты банкаўскай плацежнай карты. Таксама нельга выдаваць коды доступу, сеансовыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, якія дасылае банк пры ажыццяўленні плацяжоў, пераводаў і іншых аперацый.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.