Вы тут

ВПС ЗША паведамілі аб ліквідацыі ў Самалі аднаго з кіраўнікоў ІГІЛ


Узброеныя сілы ЗША ў выніку спецаперацыі ліквідавалі аднаго з верхаводаў тэрарыстычнай групоўкі" Ісламская дзяржава" (ІГіЛ) Білала ас-Судані на поўначы Самалі. Пра гэта паведаміў у чацвер журналістам прадстаўнік Вашынгтонскай адміністрацыі высокага рангу на спецыяльным тэлефонным брыфінгу, інфармуе ТАСС.


Паводле яго слоў, ас-Судані быў знішчаны разам з дзесяццю памагатымі. Чыноўнік падкрэсліў, што правядзенне спецаперацыі адобрыў у пачатку гэтага тыдня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Кіраўнік быў ліквідаваны на працягу апошніх 24 гадзін.

Прадстаўнікі выканаўчай улады ЗША адмовіліся абмяркоўваць дэталі аперацыі. Яны толькі адзначылі, што ў выніку яе правядзення не было пацярпелых сярод амерыканскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».