Выставай і тэматычнай кінастужкай ушануюць памяць ахвяраў халакосту ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе кінатэатра «Чырвоная зорка», паведамілі БелТА на магілёўскім прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Арганізатары падрыхтавалі для гасцей кіначас «Не падлягае забыццю», прымеркаваны да Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакосту.
Выступіць Старшыня рэлігійнай абшчыны прагрэсіўнага юдаізму «Кешэт» Людміла Ізаксон-Балатоўская. Акрамя гэтага, свае творы прадставіць паэтка і прадстаўнік грамадскага аб’яднання «Хэсэт Барух яўрэйская абшчына» Наталля Кажэўнікава.
У холе будзе арганізавана выставачная экспазіцыя «Жоўтыя зоркі». Тут можна будзе ўбачыць сучасныя фатаграфіі Ізраіля і яго культавых месцаў, пазнаёміцца з літаратурай, прысвечанай тэме генацыду яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама тут будуць прадстаўлены Дзённік Ганны Франк, газеты з тэматычнымі публікацыямі розных гадоў і інфармацыйныя лістоўкі.
Гасцям прапануюць паглядзець дакументальны фільм «Лахва. Цана свабоды». Кінастужка заснавана на ўспамінах удзельнікаў паўстання-жыхароў Палескага мястэчка Лахва, якія выжылі пасля жорсткай расправы немцаў над яўрэямі ў 1942 годзе.
Пачатак кіначаса ў 14.40.
Прэв’ю: pixabay.com
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.