Два супрацоўнікі міліцыі загінулі ў аварыі ў Навагрудскім раёне, паведамілі ў ТГ-канале МУС.
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Навагрудскім раёне. У выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам двух легкавікоў загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі Ленінскага РАУС Гродна.
На дадзеным этапе, адзначылі праваахоўнікі, на месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Спецыялісты высвятляюць абставіны трагедыі.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.