Вы тут

Памёр вядомы беларускі футбаліст Міхаіл Мустыгін


На 86-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі футбаліст Міхаіл Мустыгін. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.


Фота: abff.by

Ураджэнец падмаскоўнай Каломны пачынаў футбольную кар’еру ў 1959 годзе ў маскоўскім ЦСКА, але яго найярчэйшы талент раскрыўся ў мінскім «Дынама». У лепшым беларускім клубе Міхаіл Мустыгін гуляў з 1962-га па 1972 год. За гэты час ён правёў у саставе мінчан 234 матча, забіўшы 90 мячоў. У 1963 годзе разам з таварышамі па камандзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР. У 1967 годзе Мустыгін стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў. Заўзятары і спецыялісты адзначалі, што невысокі вёрткі форвард адрозніваецца цудоўнай тэхнікай, хуткасцю і добра пастаўленым ударам. Падчас выступаў за мінскае «Дынама» Міхаіл Мустыгін лепш за ўсё ўзаемадзейнічаў з Эдуардам Малафеевым — іх атакуючы тандэм лічыўся адным з самых яркіх у Савецкім Саюзе.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры Міхаіл Мустыгін доўгія гады працаваў трэнерам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Мінска. Сярод яго выхаванцаў нямала вядомых футбалістаў, у ліку якіх і цяперашні галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Ігар Крывушэнка, які раней узначальваў нацыянальную зборную Беларусі, а таксама барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.