У бягучым годзе супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці працягнуць работу па розных напрамках у рамках расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На сёння пракуратурай Гомельскай вобласці выяўлена звыш ста населеных пунктаў, цалкам знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.
— Мы знайшлі і ўлічылі ў статыстыцы, якая вялася адразу пасля вайны, яшчэ 102 населеныя пункты, якія раней не былі зафіксаваныя. Выяўленыя даныя з усёй краіны будуць абазначаны ў абноўленым мемарыяльным комплексе «Хатынь», — адзначыў пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў.
Кіраўнік ведамства ў рэгіёне звярнуў увагу, што на Гомельшчыне супрацоўнікамі пракуратуры апытаны 2859 жывых сведкаў часоў нямецка-фашысцкай акупацыі. Сярод іх — вязні фашысцкіх канцлагераў, людзі, якіх гвалтам вывозілі ў Германію.
— Сведчанні гэтых людзей мы фіксавалі ў пратаколах, здымалі на камеру. Гэта важна не толькі для расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і для захавання для будучых пакаленняў. Гэтыя матэрыялы будуць перададзены архівам, музеям, а ўжо зараз школам для стварэння ваенна-гістарычных экспазіцый прадастаўлены прадметы, знойдзеныя падчас раскопак месцаў расстрэлу мірнага насельніцтва ў гады вайны ў Чонкаўскім лесе, — адзначыў Віктар Марозаў.
Супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці ў бягучым годзе працягнуць работу падчас даследавання месцаў пахавання і расстрэлаў часоў вайны ў Чонкаўскім лесе Гомельскага раёна, у Петрыкаўскім раёне на месцы выяўлення астанкаў некалькіх соцень яўрэяў, расстраляных у 1941 годзе, а таксама ў вёсцы Крынкі Рэчыцкага раёна, дзе фашыстамі былі забіты школьнікі разам з іх настаўнікам.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота аўтара і Андрэя Феакцістава
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.