Вы тут

Выбітных навукоўцаў узнагародзілі ў Гомелі


Напярэдадні Дня беларускай навукі на Гомельшчыне ўшанавалі вучоных-даследчыкаў, якія зрабілі істотны ўклад у развіццё розных сфер навуковай дзейнасці не толькі паўднёва-ўсходняга рэгіёна, але і краіны ў цэлым.


Узнагароды навукоўцам уручылі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч і старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

— За 22 гады існавання штогадовай прэміі яе ўладальнікамі сталі 212 маладых навукоўцаў. Сёння рэальны сектар эканомікі як ніколі мае патрэбу ў сучасных тэхналогіях. Таму трэба ўмацаваць сувязь даследаванняў з патрэбнасцямі эканомікі і забяспечыць укараненне вынікаў у практыку, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі ўзнагароджаны прафесар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога Віктар Кірыенка. Ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў ушанаваны дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны Уладзіслаў Бейзераў, прафесар БелДУТа Вера Гізатуліна, вядучы тэхнолаг Беларускага металургічнага завода Алег Рабцаў, прафесар Гомельскага дзяржмедуніверсітэта Алена Міхайлава і старшы выкладчыца філіяла «Інстытут прафадукацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Юлія Канавалава.

Акрамя таго, на сустрэчы з навуковай грамадскасцю Гомельшчыны былі ўшанаваны маладых вучоныя — лаўрэаты прэміі аблвыканкама. Сярод іх маладыя навукоўцы-даследчыкі, якія прадстаўляюць БелДУТ, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

На ўручэнні спецыяльнай прэміі аблвыканкама маладым вучоным кіраўнік рэгіёна Іван Крупко акцэнтаваў увагу на важнасці пераемнасці досведу навукоўцамі Гомельшчыны. 

— Дзень навукі — гэта свята і зусім юных рацыяналізатараў, якія паспяхова рэалізуюць свой навуковы патэнцыял у конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Штогод два-тры праекты маладых гомельскіх распрацоўшчыкаў перамагаюць на рэспубліканскім этапе, атрымліваюць гранты ад дзяржавы на рэалізацыю сваёй ідэі, — падкрэсліў губернатар.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».