Вы тут

Забарона выхаду на лёд дзейнічае на Камсамольскім возеры ў Мінску


Забарона выхаду на лёд дзейнічае на тэрыторыі Камсамольскага возера ў Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскую гарадскую арганізацыю АСВОД.


У сувязі з няўстойлівымі ўмовамі надвор’я, а таксама нераўнамернасцю лядовага пакрыцця, адміністрацыі раёнаў сталіцы прынялі распараджэнне аб забароне выхаду на лёд на тэрыторыі Камсамольскага возера, а таксама ў месцах прамывін і нетрываласці лёду на Цнянскім і Чыжоўскім вадасховішчах і вадасховішчы Дразды.

Двойчы ў тыдзень у сваім тэлеграм-канале Мінская гарадская арганізацыя АСВОД распавядае аб стане лядовага пакрыцця на вадасховішчах ў раёнах дзеяння выратавальных станцый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.