Навука ВНУ ўдзельнічае ў выкананні задач па імпартазамяшчэнні. Аб гэтым заявіў 27 студзеня журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец перад рэспубліканскім сходам навуковай грамадскасці, перадае БелТА.
«У нашай краіне навуковы сектар даволі добра збалансаваны. У нас вельмі магутны акадэмічны сектар. Асаблівае месца займае і навука ВНУ. Яна ў першую чаргу накіравана на падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Хацеў бы адзначыць, што па выніках 2022 года кожная другая кандыдацкая і доктарская дысертацыя — гэта саіскальнікі з універсітэцкай навукі. Мы добра разумеем, што тыя людзі, якія сёння прыходзяць у аўдыторыю да нашых студэнтаў, не проста павінны быць прафесіяналамі, але і займацца сур’ёзнай навукай, даваць студэнтам веды заўтрашняга дня», — сказаў Андрэй Іванец.
Асобнай увагі заслугоўвае развіццё галіновых лабараторый і тэхнапаркаў. «У сістэме Міністэрства адукацыі функцыянуюць 33 галіновыя лабараторыі практычна з усімі міністэрствамі і ведамствамі. Толькі ў мінулым годзе выканана заказаў прамысловасці, аховы здароўя і іншых дзяржорганаў на суму большую за Br30 млн. Мы лічым, што гэта толькі пачатак, таму што за гэты год убачылі значны рост. У многім гэта абумоўлена і выкананнем задач па імпартазамяшчэнні. Сёння навука ВНУ вельмі сур’ёзна ўключылася ў гэты працэс, працуем на вынік», — падкрэсліў міністр.
Фота: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.