Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Давядзецца пазмагацца за свае правы. Захоўвайце спакой і падбярыце належную аргументацыю, тады да вас прыслухаюцца. Цяпер неабходна схаваць свае ўразлівыя месцы падалей ад поглядаў навакольных. Чацвер будзе насычаны зносінамі з рознымі людзьмі. Паспрабуйце быць ветлівым, цікавым і абаяльным суразмоўцам.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Пачуццё няўпэўненасці можа перашкодзіць вам засяродзіцца на працы. Паверце, у вас больш сіл і ведаў, чым вы думаеце. Інтуіцыя абвострыцца як ніколі, нават у больш чым нязвыклых сітуацыях вы беспамылкова выбераце правільную лінію паводзін. У канцы тыдня пасярод усеагульнага хаосу і мітусні вы будзеце выпраменьваць спакой і аптымізм. Узгадніце вашы планы на выхадныя з блізкімі.


БЛІЗНЯТЫ. Спрыяльны час для вырашэння праблем любой складанасці. Вялікі шанц знайсці сродкі і магчымасці для рэалізацыі даўніх задум. Будзеце ўвесь час адчуваць падтрымку навакольных. Верагодныя пазітыўныя змены на працы і ў асабістым жыцці. Вам будзе ва ўсім спадарожнічаць поспех.


РАК. На гэтым тыдні будуць удалымі паездкі і кантакты, асабліва камандзіроўкі або зносіны з замежнікамі. Такі стан спраў умацуе ваш аўтарытэт і павысіць самаацэнку. Не паддавайцеся паніцы, вы зможаце дамовіцца з любымі апанентамі. Падзеі, якія адбудуцца ў пятніцу, можна разглядаць як знакі лёсу.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні неабходна захоўваць ясную галаву і цвярозасць думак. Падтрымка ўплывовых асоб у сераду дапаможа заняць новыя пазіцыі ў дзелавой сферы. У чацвер вялікая верагоднасць канфлікту на рабоце. Планы, складзеныя ў пятніцу, могуць не апраўдаць затрат часу і сіл. У суботу адкрытая размова з блізкімі дазволіць вырашыць праблему, якая даўно вас трывожыла.


ДЗЕВА. Выдатны час для кар'ернага росту, толькі будзьце гатовыя павялічыць працоўную нагрузку. Пажадана не канфліктаваць з начальствам, а пайсці на разумны кампраміс. Плывучы супраць цячэння, вы можаце згубіць шмат сіл і прыйсці да нулявога выніку. Калі вам патрэбна стабільнасць у асабістым жыцці, то, падобна, давядзецца адмовіцца ад рамантыкі на карысць побыту.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ў вас можа пачацца бурны раман — прыслухайцеся да свайго сэрца. Чацвер і пятніца пагражаюць аказацца поўнымі мітусні, разнастайныя падзеі будуць патрабаваць вашай увагі і ўдзелу, а таксама рашучасці і хуткай рэакцыі. Старайцеся пазбягаць рэзкіх слоў і спантанных учынкаў. Калі вы ў эмацыянальным парыве не скажаце нічога лішняга, то ў вас можа з'явіцца добры шанц для службовага росту.


СКАРПІЁН. Вы шмат працавалі і па праве заслужылі павышэнне. Ваш аўтарытэт у прафесійнай сферы ўзрасце. Упарадкуйце свой лад жыцця, не ўцягвайцеся ў кругаварот чужых праблем. Будуць удалыя дзелавыя паездкі і проста падарожжы. У чацвер магчымы прыемныя навіны. У выхадныя вас парадуе асабістае жыццё і рамантычныя спатканні.


СТРАЛЕЦ. Спрабуючы разбурыць горы на сваім шляху, вы можаце крыху пераацаніць уласныя сілы. Больш цікаўцеся праблемамі сваіх калег і падначаленых, і тады вашы намаганні не знікнуць дарма. І ад сітуацыі, якая склалася, толькі выйграеце. Надыходзіць удалы час для даўно наспелых змен. Выхадныя правядзіце актыўна.


КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня не пачынайце нічога новага, а проста прывядзіце ў парадак усё старое, пазбаўцеся ад благіх думак пра людзяй і жыццё ў цэлым. Паспрабуйце не раздражняць і не крыўдзіць іншых, інакш вам прыгадаюць старыя крыўды. Жывіце сціпла, але дастойна. Імкніцеся паменш распавядаць пра свае планы, бо добразычліўцы шчыра захочуць дапамагчы, але могуць сапсаваць усю справу. Менш крытыкі і самакрытыкі. Упэўненасць у сваіх сілах прывядзе вас да жаданага поспеху.


ВАДАЛІЎ. Вам неабходна дакладна распланаваць тыдзень і вырашыць для сябе, што трэба зрабіць у першую чаргу. Менш хаосу і спантаннасці ў справах і забаўках. Сябры дапамогуць развеяцца і падораць цікавыя ідэі, да якіх варта было б прыслухоўвацца. У выхадныя будзеце здольныя пакарыць не адно сэрца сваёй рашучасцю, упэўненасцю і абаяннем.


РЫБЫ. Тыдзень будзе вельмі напружаны і насычаны разнастайнымі падзеямі. Не спяшайцеся і не рвіцеся пачынаць штосьці новае, паспрабуйце не фарсіраваць падзеі, гэта толькі несвоечасовая трата сіл. Паспрабуйце захоўваць душэўную раўнавагу і вучыцеся цаніць тое, што маеце. Засцеражыце сябе ад сямейных канфліктаў і бессэнсоўных спрэчак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.